Logo Polskiego Radia
Print

Польшча выставіла нацыянальны стэнд на турыстычным кірмашы ў Менску

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 03.04.2019 18:43
У Менску сёньня адкрылася 22 Міжнародная турыстычная выстава «Отдых-2019».
Польскі стэнд на кірмашы "Отдых-2019"Польскі стэнд на кірмашы "Отдых-2019"Польскае пасольства ў Беларусі

Польшча ўпершыню выставіла нацыянальны турыстычны стэнд на адкрытай сёньня

Свае адметнасьці і прапановы прадстаўляюць шматлікія польскія рэгіёны, гарады й турыстычныя арганізацыі.

Дарыюш Войталь, намесьнік Польскай турыстычнай палаты падпісаў пагадненьне аб супрацоўніцтве з Беларускай асацыяцыяй турыстычных арганізацый. У інтэрвію Польскаму радыё ён заявіў, што Польшча зьяўляецца для беларусаў вельмі цікавай краінай для паездак.

«Польшча зьяўляецца канкурэнтаздольнай краінай з пункту гледжаньня якасьці паслуг і аплаты за іх. За палову коштаў адпачынку ў Заходняй Эўропе, Польшча прапануе паслугі на значна больш высокім узроўні, чым на Захадзе. Тады навошта ехаць кудысьці яшчэ?» – сказаў Дарыюш Войталь.

На кірмашы прадстаўляе свае адметнасьці, сярод іншага Падляскае ваяводзтва, якое мяжуе з Беларусьсю. Павал Еса (Paweł Jessa), намесьнік дырэктара аддзела турызму Упраўленьня маршала ў Беластоку, кажа пра тое, што беларускі рынак вельмі важны. «Мы спрабуем пашырыць нашую прапанову такім чынам, каб турыст з Беларусі, схацеў застацца ў Падляскім ваяводзтве некалькі дзён даўжэй», – кажа Павал Еса.

Намесьнік амбасадара Польшчы ў Беларусі Марцін Вайцяхоўскі адзначае, што ў Менску ў бліжэйшы час можна чакаць вялікай колькасьці турыстаў аматараў спорту. «У чэрвені ў Менску пройдуць Другія Эўрапейскія гульні. Мы спадзяемся, што польскія турысты будуць другой групай заўзятараў пасьля балельшчыкаў з Расеі», сказаў Марцін Вайцяхоўскі.

Дыплямат дадаў, што супрацоўніцтва турыстычных арганізацый з Польшчы і Беларусі будзе садзейнічаць павелічэньню гэтага абмену.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт