Logo Polskiego Radia
Print

«Маці-328» будуць удзельнічаць ва ўзгадненьні паправак у артыкул аб наркотыках

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 03.04.2019 08:30
Супраць зьмякчэньня пакараньня па артыкуле 328 Крымінальнага кодэксу выступае Міністэрства ўнутраных спраў.
Зала паседжаньняў (Авальная зала) Дому ўрадуЗала паседжаньняў (Авальная зала) Дому ўрадуbelarus.by

Актывістак руху «Маці 328» Тацяну Канеўскую з Гомля і Ліліяну Шубу са Жлобіна ўключылі ў працоўную групу пры Палаце прадстаўнікоў па ўзгадненьні паправак у артыкул 328 Крымінальнага кодэксу, які прадугледжвае адказнасьць за абарот наркотыкаў і псыхатропаў.

Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў паабяцалі запрасіць жанчын на паседжаньне працоўнай групы, якое мае адбыцца на будучым тыдні.

Папраўкі прадугледжваюць зьніжэньне мінімальнага пакараньня да трох і шасьці гадоў.

З раніцы 2 красавіка да Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу, дзе адкрылася чарговая сэсія, прыйшло каля 30 актывістак «Маці-328». Жанчыны прасілі аб сустрэчы са старшынём Палаты прадстаўнікоў Уладзімерам Андрэйчанкам, якому хацелі перадаць зварот з патрабаваньнем неадкладна разгледзець законапраект аб зьменах у артыкул 328 Крымінальнага кодэксу.

Аднак старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімер Андрэйчанка часу на сустрэчу з актывісткамі не знайшоў, а супрацоўнікі апарату Палаты прадстаўнікоў не змаглі адказаць на пытаньне, ці прайшлі папраўкі ўзгадненьне ў Савеце Міністраў.

Толькі ў другой палове дня з жанчынамі «Маці 328» сустрэўся старшыня камісіі па нацыянальнай бясьпецы Палаты прадстаўнікоў Валянцін Міхневіч. Дэпутат паабяцаў, што Тацяну Канеўскую і Ліліяну Шубу запросяць на паседжаньне працоўнай групы па ўзгадненьні законапраекту аб папраўках у артыкул 328.

Адзіным міністэрствам, якое выступае супраць паправак, — Міністэрства ўнутраных спраў, паведамілі актывісткам у Палаце прадстаўнікоў.

Зьменаў у артыкул 328 у беларускіх калёніях чакаюць некалькі тысяч асуджаных па гэтым артыкуле.

svaboda.org/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт