Logo Polskiego Radia
Print

Турыстам дазволяць знаходзіцца ў Беларусі без рэгістрацыі да 10 дзён

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 02.04.2019 13:24
Летась у Беларусь прыехала 5 мільёнаў замежнікаў, сярод іх сто тысяч скарысталіся бязьвізавым уездам.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: pixaby. com/ CC0 Public Domain

Турыстам дазволяць знаходзіцца ў Беларусі без рэгістрацыі да 10 дзён
Летась у Беларусь прыехала 5 мільёнаў замежнікаў, сярод іх сто тысяч скарысталіся бязьвізавым уездам.
Дэпутаты ў першым чытаньні прынялі законапраект „Аб становішчы замежных грамадзян і асоб без грамадзянства”. Паводле яго турысты змогуць знаходзіцца ў краіне без рэгістрацыі да 10 дзён (сёньня - да 5 дзён).
Законапраект прадстаўляў у парлямэнце намесьнік міністра ўнутраных спраў Мікалай Мельчанка. Паводле яго слоў, у мінулым годзе ў Беларусь прыехала 5 мільёнаў замежнікаў, сярод іх сто тысяч скарысталіся бязьвізавым уездам.
Каб краіна была больш прывабная для замежнікаў, плянуецца ўнесьці наступныя зьмены ў законапраект „Аб прававым становішчы замежных грамадзян і асоб без грамадзянства ў Беларусі”:
— замежнікам дазволяць не рэгістравацца ў Беларусі на працягу 10 дзён (цяпер яны павінны зарэгістравацца, калі прыязджаюць на тэрмін больш за 5 дзён);
— высокакваліфікаваным работнікам-замежнікам дазвол на часовае пражываньне можа быць выдадзена тэрмінам да двух гадоў;
— пад'ёмныя, якія выплачвае дзяржава такому работніку (каля 430 рублёў), ён павінен будзе вярнуць пры датэрміновым скасаваньні кантракту.
— дазвол на пастаяннае пражываньне такім работнікам можа быць выдадзена праз 4 гады, а не праз 7, як цяпер.
У цяперашні час замежныя грамадзяне, якія плянуюць знаходзіцца ў Беларусі больш за 5 рабочых дзён, павінны зарэгістравацца ў органах унутраных спраў па месцы свайго знаходжаньня ў краіне альбо на адзіным партале электронных паслуг, не зьвяртаючыся асабіста ў органы ўнутраных спраў.
tut.by/nn.by/аз

Дэпутаты ў першым чытаньні прынялі законапраект „Аб становішчы замежных грамадзян і асоб без грамадзянства”. Паводле яго турысты змогуць знаходзіцца ў Беларусi без рэгістрацыі да 10 дзён (сёньня - да 5 дзён).

Законапраект прадстаўляў у парлямэнце намесьнік міністра ўнутраных спраў Мікалай Мельчанка. Паводле яго слоў, у мінулым годзе ў Беларусь прыехала 5 мільёнаў замежнікаў, сярод іх сто тысяч скарысталіся бязьвізавым уездам.

Каб краіна была больш прывабная для замежнікаў, плянуецца ўнесьці наступныя зьмены ў законапраект „Аб прававым становішчы замежных грамадзян і асоб без грамадзянства ў Беларусі”:

— замежнікам дазволяць не рэгістравацца ў Беларусі на працягу 10 дзён (цяпер яны павінны зарэгістравацца, калі прыязджаюць на тэрмін больш за 5 дзён);
— высокакваліфікаваным работнікам-замежнікам дазвол на часовае пражываньне можа быць выдадзена тэрмінам да двух гадоў;
— пад'ёмныя, якія выплачвае дзяржава такому работніку (каля 430 рублёў), ён павінен будзе вярнуць пры датэрміновым скасаваньні кантракту.
— дазвол на пастаяннае пражываньне такім работнікам можа быць выдадзена праз 4 гады, а не праз 7, як цяпер.

У цяперашні час замежныя грамадзяне, якія плянуюць знаходзіцца ў Беларусі больш за 5 рабочых дзён, павінны зарэгістравацца ў органах унутраных спраў па месцы свайго знаходжаньня ў краіне альбо на адзіным партале электронных паслуг, не зьвяртаючыся асабіста ў органы ўнутраных спраў.

tut.by/nn.by/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт