Logo Polskiego Radia
Print

У Беларусі шосты раз за два месяцы даражэе бэнзін

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 31.03.2019 09:55
Асноўную вагу затрат ад павелічэньня акцызаў нясуць арганізацыі, якія рэалізуюць паліва.
pixabay.com/Public Domain CC0

У Беларусі шосты раз за два месяцы даражэе бэнзін
У нядзелю, 31 сакавіка, цэны на паліва на АЗС Беларусі зноў павялічваюцца на 1 кап. У выніку адзін літар бэнзіну АІ-92-К5-Еўра будзе каштаваць 1 руб. 49 кап., АІ-95-К5-Еўра і дызэльнага паліва – 1 руб. 60 кап., АІ-98-К5-Еўра – 1 руб. 81 кап.
Пра гэта ўвечары 30 сакавіка паведамілі ў канцэрне «Белнафтахім», дадаўшы, што цэны растуць у сувязі з ростам кошту нафты з улікам яе рынкавай каньюнктуры.
У канцэрне падкрэсьлілі, што з пачатку года расейская нафта для беларускіх нафтаперапрацоўчых заводаў падаражэла на 14,3 %, тады як раздробныя цэны на аўтамабільнае паліва вырасьлі ў сярэднім на 3,25%.
У «Белнафтахіме» таксама адзначылі, што рост коштаў не зьвязаны з нядаўнім павелічэньнем акцызаў для НПЗ, які, як заяўляецца, быў кампэнсаваны павышэньнем аптовых цэн на паліва. Асноўную вагу затрат ад павелічэньня акцызаў нясуць арганізацыі, якія рэалізуюць паліва, а на спажыўцоў гэтая фінансавая нагрузка не перакладаецца, заявілі ў канцэрне. Акцызы былі павышаныя 15 сакавіка прэзыдэнцкім указам № 102.
Гэта ўжо шостае падаражаньне бэнзіну ў Беларусі з пачатку года. Раней кошты павышаліся 21 лютага, а таксама 3, 10, 17 і 24 сакавіка.

belsat.eu/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт