Logo Polskiego Radia
Print

Беларускае войска да 2021 года пераходзіць на новую форму адзеньня

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 28.03.2019 13:32
Новая форма ня толькі зьмяніла свой зьнешні выгляд, але й стала больш зносаўстойлівай, не «ліняе» пры мыцьці.
Беларускія вайскоўцы розных родаў сіл Беларускія вайскоўцы розных родаў сіл youtube.com/screen

Беларускае войска да 2021 года пераходзіць на новую форму адзеньня
Беларускае войска да 2021 года пераходзіць на новую форму адзеньня. Ужо падрыхтаваны й праходзіць узгадненьне адпаведны ўказ кіраўніка дзяржавы, інфармуе «Беларусь сегодня».
Паводле словаў начальніка штаба тылу Мінабароны генэрал-маёра Аляксандра Панферава, да канца наступнага году будзе завершанае забесьпячэньне Ўзброеных Сіл новымі ўзорамі баявой формы адзеньня, да 2021-га – «пэрспэктыўнай паўсядзённай формай адзеньня». Ён адзначыў, што гэтыя распрацоўкі, а таксама распрацоўкі баявых разгрузачных камізэлек, накаленьнікаў, заплечнікаў найперш арыентаваныя на айчынных вытворцаў. Актуальна праводзіцца сумесная праца зь вядучымі швейнымі і абутковымі прадпрыемствамі. Пры гэтым вывучаецца й аналізуецца досьвед краін, якія ўдзельнічалі ў баявых дзеяньнях.
Новая форма ня толькі зьмяніла свой зьнешні выгляд, але й стала больш зносаўстойлівай, не «ліняе» пры мыцьці. Адзначаецца, што водгукі вайскоўцаў самыя станоўчыя.

Беларускае войска да 2021 года пераходзіць на новую форму адзеньня. Ужо падрыхтаваны й праходзіць узгадненьне адпаведны ўказ кіраўніка дзяржавы, інфармуе «Беларусь сегодня».

Паводле словаў начальніка штаба тылу Мінабароны генэрал-маёра Аляксандра Панферава, да канца наступнага году будзе завершанае забесьпячэньне Ўзброеных Сіл новымі ўзорамі баявой формы адзеньня, да 2021-га – «пэрспэктыўнай паўсядзённай формай адзеньня». Ён адзначыў, што гэтыя распрацоўкі, а таксама распрацоўкі баявых разгрузачных камізэлек, накаленьнікаў, заплечнікаў найперш арыентаваныя на айчынных вытворцаў.

Актуальна праводзіцца сумесная праца зь вядучымі швейнымі і абутковымі прадпрыемствамі. Пры гэтым вывучаецца й аналізуецца досьвед краін, якія ўдзельнічалі ў баявых дзеяньнях.

Новая форма ня толькі зьмяніла свой зьнешні выгляд, але й стала больш зносаўстойлівай, не «ліняе» пры мыцьці. Адзначаецца, што водгукі вайскоўцаў самыя станоўчыя.

эўрарадыё/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт