Logo Polskiego Radia
Print

У 2018 годзе Беларусь і Польшча нагандлявалі больш чым на 2,5 млрд даляраў

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 26.03.2019 18:11
Больш за ўсё Беларусь пастаўляе ў суседнюю краіну прадукцыю нафтахіміі (47% у структуры экспарту), дрэваапрацоўкі (25%), а таксама мэталюргіі.
pixabay.com/Public Domain CC0

У 2018 годзе Беларусь і Польшча нагандлявалі больш чым на 2,5 млрд даляраў
У 2018 годзе Беларусь і Польшча нагандлявалі больш чым на 2,5 млрд даляраў, дасягнуўшы рэкорднага тавараабароту за 8 гадоў. Пра гэта паведаміў старшыня Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Ўладзімір Улаховіч.
Кіраўнік палаты лічыць, што бакам пад сілу нагандляваць і на 3 млрд даляраў.
Паводле яго слоў, у 2018 годзе сальда ў зьнешнім гандлі Беларусі з Польшчай склала 138 млн даляраў. Больш за ўсё Беларусь пастаўляе ў суседнюю краіну прадукцыю нафтахіміі (47% у структуры экспарту), дрэваапрацоўкі (25%), а таксама мэталюргіі.
Таксама пасьпяхова складваецца й інвэстыцыйнае супрацоўніцтва – Польшча займае 5-е месца па аб'ёму інвэстыцый у беларускую эканоміку. За мінулы год польскі бізнэс інвэставаў 445 млн даляраў. Гэтыя грошы былі накіраваныя ў сумесныя прадпрыемствы. Яны актыўна ствараюцца ў такіх галінах, як вытворчасьць прадуктаў харчаваньня, будаўніцтва, дрэваапрацоўка, фінансы й гандаль.

тэлеграф/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт