Logo Polskiego Radia
Print

Сярэдні заробак у Беларусі падае другі месяц запар

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 26.03.2019 14:02
Падчас «Вялікай размовы з прэзыдэнтам» Аляксандр Лукашэнка параіў беларусам варушыцца, а ня скардзіцца на працу й заробкі.
Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Сярэдні заробак у Беларусі падае другі месяц запар
Сярэдняя зарплата беларусаў працягвае зьмяншацца. У лютым яна зьнізілася на 4 рублі, паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце (Белстат).
У сьнежні сярэдні заробак у Беларусі рэзка павялічыўся да 1 115,3 рубля. У студзені ён зьнізіўся больш чым на 130 рублёў.
Паводле зьвестак Белстата, у лютым намінальная налічаная сярэдняя заработная плата ў Беларусі склала 977,6 рубля. Гэта на 4 рублі менш, чым было ў студзені.
Падчас «Вялікай размовы з прэзыдэнтам» Аляксандр Лукашэнка параіў беларусам варушыцца, а ня скардзіцца на працу й заробкі. Паводле яго слоў, у краіне вельмі шмат зроблена, каб чалавек мог зарабляць для сябе й сям'і.

тэлеграф/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт