Ва ўрочышчы Курапаты паставілі фота- і відэакамэры
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Natalia  Szymkowiak
                        
                        25.03.2019 16:09
                    
                                 
                
                
                    Раней у Курапатах ладзілася дзяжурства дзяржаўнай лясной аховы.
                
                
                    
                        
Фотаздымак мае ілюстрацыйны характар.photo:pixabay.com/Creative Commons CC0
                     
                
                
                
               
                
                         На тэрыторыі ўрочышча Курапаты разьмясьцілі 12 фотапастак. Камэры былі пастаўленыя службовымі асобамі лясной аховы ў прысутнасьці міліцыі. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Міністэрства лясной гаспадаркі.
Такім чынам Бараўлянскі спэцлясгаз узмацняе ахову Курапацкага ўрочышча пасьля акту вандалізму над помнікамі.
У выпадку зьдзяйсьненьня тых ці іншых супрацьпраўных дзеяньняў сродкі фота- і відэафіксацыі дадуць магчымасьць вылічыць парушальнікаў. Раней у Курапатах ладзіліся дзяжурствы дзяржаўнай лясной аховы.
паводле Радыё Свабода/нг