У Беларусь прыбыла дэлегацыя парлямэнта Нідэрляндаў
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
24.03.2019 16:01
У праграме візыту кансультацыі з беларускімі чыноўнікамі, сустрэчы прадстаўнікамі грамадзкіх арганізацый і бізнэсу.
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain
Дэлегацыя парлямэнта Нідэрляндаў прыехала з працоўным візытам у Менск на 24 і 25 сакавіка, паведаміла галяндзкай амбасадзе ў Беларусі.
У беларускую сталіцу прыехалі сябры парлямэнцкага камітэта па міжнародных справах. У праграме візыту кансультацыі з беларускімі дэпутатамі, а таксама ў Міністэрстве замежных спраў і ў Нацыянальным агенцтве інвэстыцый і прыватызацыі.
24 сакавіка парлямэнтарыі Беларусі і Нідэрляндаў ускладаюць кветкі да манумэнта Перамогі ў памяць аб героях і ахвярах Другой сусьветнай вайны.
Праграмай візыту таксама заплянаваны сустрэчы з прадстаўнікамі грамадзкіх арганізацый і бізнэсу, знаёмства з гісторыяй і архітэктурай Мінска.
Паводле Белта/юл