У Менску пройдзе беларуска-польскі бізнэс форум
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
22.03.2019 14:33
Мерапрыемства зьбярэ ў беларускай сталіцы звыш 100 бізнэсоўцаў зь дзьвюх краін.
Photo: GlowimagesPhoto: Glowimages
Такую інфармацыю распаўсюдзіла Беларуская гандлёва-прамысловая палата.
Плянуецца, што ў мерапрыемстве таксама прымуць удзел старшыня Беларускай прамысловай палаты Ўладзімір Улаховіч, старшыня Польскай гаспадарчай палаты Анджэй Арандарскі, старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу па міжнародных справах і нацыянальнай бясьпецы Сяргей Рахманаў.
На бізнэс-форуме будуць разгледжаны пэрспэктывы беларуска-польскага гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяньня, адбудзецца прэзэнтацыя дзелавога клімату дзьвюх краін.
Таксама заплянаваныя перамовы паміж прадстаўнікамі беларускіх дзелавых колаў і польскіх прадпрыемстваў, якія працуюць між іншым у сфэрах будаўніцтва, укараненьня біягазавых тэхналёгій, вытворчасьці прадуктаў харчаваньня, аўтазапчастак, мэблі.
Паводле Белта/юл