Лукашэнка заклікаў жыхароў падтрымліваць парадак у гарадах
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
22.03.2019 13:02
Беларускі кіраўнік патлумачыў гэта тым, што ён не выносіць, калі прыяжджаюць госьці, а ў доме не прыбрана.
Foto: pixabay.com/CC0
Парадак у гарадах павінны падтрымліваць не толькі камунальныя службы, але і самі жыхары. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў сёньня на сустрэчы з жыхарамі Баранавіч і Баранавіцкага раёна.
Беларускі кіраўнік зазначыў, што перад яго прыездам Баранавічы прывялі ў парадак. Адзін з жыхароў нават выказаўся ў сродках масавай інфармацыі за тое, каб Лукашэнка прыяжджаў часьцей, каб у горадзе заўсёды быў парадак.
Беларускі кіраўнік адказаў, што такога ня будзе. Трэба не крытыкаваць, а самім наводзіць парадак, утрымліваць горад у чысьціні. Больш за тое, Аляксандар Лукашэнка падкрэсьліў, што мясцовыя ўлады не павінны траціць на прыборку лішнія грошы. Маўляў, рамонты вуліцы, утрыманьне асфальту – гэта на дзяржавы, а прыбіраць павінны самі людзі.
Беларусы – гэта ўсё ж такі акуратны народ, яны ганарацца чысьцінёй свайго горада, сваёй вёскі, але трэба арганізаваць, прыцягнуць іх да ўборкі, зазначыў беларускі кіраўнік.
Паводле Белта/Наша Ніва/юл