Logo Polskiego Radia
Print

У Беларусі дапыталі старшыню Саюза палякаў

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 22.03.2019 12:01
Анжаліку Борыс апыталі міліцыянты ў зьвязку з арганізацыяй фэсту «Казюкі» ў Гародні.
Andżelika Borys - prezes Związku Polaków na BiałorusiAndżelika Borys - prezes Związku Polaków na BiałorusiFoto: Michał Fedusio

Старшыню непрызнанага ўладамі Саюза палякаў у Беларусі Анжаліку Борыс дапыталі супрацоўнікі гарадзенскай міліцыя. Справа тычыцца арганізацыі штогадовага мерапрыемства «Гарадзенскія Казюкі». Гэта сьвята рамесьнікаў у гонар сьвятога князя Казіміра.

Як і ў папярэднія гады, сёлета сьвята прайшло на прыватнай тэрыторыі, у двары былога фабрычнага будынку, у якім месьціцца Генэральнае консульства Польшчы ў Гародні, а таксама шэраг прыватных кампаній. Там таксама знаходзіцца кабінэт Анжалікі Борыс. Міліцыянты прыйшлі да яе ў цывільным, каб пацікавіцца асаблівасьцямі арганізацыі дадзенага мерапрыемства.

Далей можа быць толькі суд і пакараньне, – сказала Польскаму радыё Анжаліка Борыс. Падобным чынам у 2008-м годзе лідарка польскай меншасьці ў Беларусі перасьледавалася за арганізацыю недазволенай уладамі культурнай падзеі.

Яе абвінавацілі ў арганізацыі Гарадзенскага канцэрту легендарнага польскага гурта «Lombard», які сьпяваў для палякаў Гародні з нагоды Дня польскай дыяспары і палякаў за мяжой.

ПР/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт