Тэатральны форум «М.@rt. кантакт» распачаўся ў Магілёве
PR dla Zagranicy
Eduard Zholud
21.03.2019 15:35
На форум запрошаны калектывы ы й творчыя групы з Расеі, Летувы, Латвіі, Украіны, Польшчы, Ізраілю ды іншых краін.
Магілёўскі абласны драматычны тэатар. By Андрэй Дзмiтрыеў (дазвол) - http://forum.globus.tut.by/viewtopic.php?t=1074&start=0&postdays=0&postorder=asc&highlight=, CC BY-SA 3.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=35066602
Тэатральны форум «М.@rt. кантакт» распачаўся ў Магілёве
У Магілёве стартуе ХIV Міжнародны маладзёжны тэатральны форум «М.@rt. кантакт».
На працягу тыдня будзе прадстаўлена 23 спэктаклі тэатральных калектываў зь 10 краін. У першы форуму паказалі тры пастаноўкі: «Гэта мы» незалежнага тэатральнага праекта (Беларусь-Украіна), »За крапівой бераг« Брэсцкага акадэмічнага тэатра драмы, а пасьля ўрачыстага адкрыцьця фэстывалю – «Тарцюф» Санкт-пецярбурскага тэатра «Майстэрня».
На цяперашні форум запрошаны калектывы, якія ўжо ярка праявілі сябе ў папярэднія гады, а таксама новыя тэатры і творчыя групы з Расеі, Летувы, Латвіі, Украіны, Польшчы, Ізраілю ды іншых краін.
Своеасаблівым дэвізам тэатральнага сьвята стане «клясыка й сучаснасьць».
Гаспадары форуму, Магілёўскі абласны драматычны тэатар, прадставяць спэктакль «Жоўты пясочак» у пастаноўцы рэжысёра Камілі Хусаінавай паводле апавяданьня Васіля Быкава, а Магілёўскі абласны тэатар лялек пакажа прэм'еру «Кандыд, або Аптымізм» (паводле Вальтэра) у пастаноўцы галоўнага рэжысёра тэатра Ігара Казакова.
У Магілёве стартуе ХIV Міжнародны маладзёжны тэатральны форум «М.@rt. кантакт».
На працягу тыдня будзе прадстаўлена 23 спэктаклі тэатральных калектываў зь 10 краін. У першы форуму паказалі тры пастаноўкі: «Гэта мы» незалежнага тэатральнага праекта (Беларусь-Украіна), »За крапівой бераг« Брэсцкага акадэмічнага тэатра драмы, а пасьля ўрачыстага адкрыцьця фэстывалю – «Тарцюф» Санкт-пецярбурскага тэатра «Майстэрня».
На цяперашні форум запрошаны калектывы, якія ўжо ярка праявілі сябе ў папярэднія гады, а таксама новыя тэатры й творчыя групы з Расеі, Летувы, Латвіі, Украіны, Польшчы, Ізраілю ды іншых краін.
Своеасаблівым дэвізам тэатральнага сьвята стане «клясыка й сучаснасьць».
Гаспадары форуму, Магілёўскі абласны драматычны тэатар, прадставяць спэктакль «Жоўты пясочак» у пастаноўцы рэжысёра Камілі Хусаінавай паводле апавяданьня Васіля Быкава, а Магілёўскі абласны тэатар лялек пакажа прэм'еру «Кандыд, або Аптымізм» (паводле Вальтэра) у пастаноўцы галоўнага рэжысёра тэатра Ігара Казакова.
паводле belta.by/эж