Logo Polskiego Radia
Print

Мінфін не выключае далейшага зьмяненьня ставак акцызаў на паліва

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 20.03.2019 15:59
У Мінфіне дапускаюць, што ў гэтым годзе акцызы на аўтамабільнае паліва могуць памяняцца яшчэ раз: ня толькі ў бок павелічэньня, але й зьмяншэньня.
АЗС

АЗС geralt/pixabay.com/CC0 Public Domain

Мінфін не выключае далейшага зьмяненьня ставак акцызаў на паліва
У Міністэрстве фінансаў не выключаюць далейшага зьмяненьня ставак акцызаў на аўтамабільнае паліва, але толькі ў выключных выпадках. Пра гэта ў сераду, 20 сакавіка, заявіў намесьнік міністра фінансаў Беларусі Дзьмітрый Кійко.
У Мінфіне дапускаюць, што ў гэтым годзе акцызы на аўтамабільнае паліва могуць памяняцца яшчэ раз: ня толькі ў бок павелічэньня, але й зьмяншэньня. «Мы зыходзім з таго, каб забясьпечыць стабільнасьць. Гэта будуць выключныя рашэньні», – адзначыў Дзьмітрый Кійко.
Намесьнік міністра растлумачыў, што калі плянаваўся бюджэт Беларусі на 2019 год, кошт нафты складаў больш за 70 даляраў за барэль, і хадзілі размовы, што яна можа вырасьці да 80 даляраў. Але кошты ўпалі, і каньюнктура дала магчымасьць скарэктаваць акцызную палітыку.
Паводле словаў Кійко, было прынятае рашэньне павысіць акцызы на аўтамабільнае паліва, тым больш, што гэта актуальна ва ўмовах рэалізацыі падатковага манэўру ў Расеі. «Мы будзем гнутка рэагаваць на зьмяненьне рынку», – сказаў ён.

тэлеграф/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт