Logo Polskiego Radia
Print

Праваабаронцы выступаюць супраць дэпартацыі іранца

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 20.03.2019 11:03
Мэхрдаду Джамшыдыяну на радзіме пагражае сьмяротнае пакараньне.
Photo: geralt/pixabay.com/CC0 Public Domain

Праваабаронцы Human Constanta сабралі й накіравалі 18 сакавіка ў МЗС і МУС больш за тысячу подпісаў пад пэтыцыяй супраць высылкі зь Беларусі іранца Мэхрдада Джамшыдыяна, якому пагражае на радзіме сьмяротнае пакараньне.

У гэты ж дзень яны зьвярнуліся да Аляксандра Лукашэнкі з просьбай не дапусьціць дэпартацыі Джамшыдыяна.

Рашэньне аб дэпартацыі было прынятае 7 сакавіка і ўручанае яму 15 сакавіка.

Грамадзянін Ірана Мэхрдад Джамшыдыян прыехаў у Беларусь у 1993 годзе, заняўся бізнэсам, узяў шлюб зь беларускай. У яго сям’і трое дзяцей, усе яны грамадзяне Беларусі.

У Іране Джамшыдыяна абвінавачваюць у забойстве маці й брата, якое было ўчыненае ў канцы жніўня 2012 году, калі Джамшыдыян знаходзіўся ў Беларусі. Ён адмаўляе віну.

У выпадку дэпартацыі зь Беларусі Джамшыдыяну пагражае сьмяротнае пакараньне паводле абвінавачаньня ў забойстве. Акрамя таго, іранец зьмяніў веру, стаў хрысьціянінам, а згодна зь іранскімі законамі вераадступніцтва таксама караецца сьмерцю.

belapan.by/svaboda.org/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт