Кіраўніцтва заводу «Омск Карбон Магілёў» цісьне на грамадзкіх актывістаў
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jolanta  Śmiałowska
                        
                        19.03.2019 17:05
                    
                                 
                
                
                    Прэтэнзіі да актывістаў за тое, што супрацоўнічаюць толькі з недзяржаўнымі мэдыямі, і даюць няпоўную інфармацыю.
                
                
                    
                        
youtube.com/screen
                     
                
                
                
               
                
                         Ініцыятар грамадзянскай кампаніі «За здаровы Магілёў» Андрэй Бодзілеў атрымаў запрашэньне на размову ў міліцыю.
16 сакавіка ў РАУСе Магілёўскага раёну актывісту паведамілі, што кіраўніцтва «Омск Карбон Магілёў» зьвярнулася да іх са скаргай на Андрэя. Заяўніком выступіў генэральны дырэктар магілёўскага заводу Марат Ізгібаеў.
Кіраўніцтва «Омск Карбон Магілёў» высунула некалькі прэтэнзіяў, зьвязаных з распаўсюдам недакладнай інфармацыі. Першае, што не задаволіла адміністрацыю заводу, што Андрэй у сваіх інтэрвію казаў пра выкід на заводзе ў цэлым. Але правільна, на думку заяўніка, было казаць пра выкід чорнай сажы толькі на адной трубе гэтага заводу.
Па-другое, у віну Андрэю ставяць тое, што ён зьвярнуўся толькі да незалежных СМІ, а з дзяржаўнымі не супрацоўнічаў.
Усю інфармацыю пра падзеі на заводзе «Омск Карбон Магілёў» Андрэй разьмяшчаў у адкрытай суполцы «За здаровы Магілёў» у Фэйсбуку. Да яе далучыцца можа любы ахвотны. Прэтэнзіі да сябе Андрэй лічыць недарэчнымі.
belsat.eu/яс