Logo Polskiego Radia
Print

Музэйны квартал у Менску плянуюць адкрыць у траўні 2020 году

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 18.03.2019 17:11
Работы па стварэньні музэйнага квартала ў Менску вядуцца з 2010 году.
Менск, Беларусь.Менск, Беларусь.Photo: jackal007/pixabay.com/CC0 Public Domain

Музэйны квартал у Менску плянуюць адкрыць у траўні 2020 году
Работы па стварэньні музэйнага квартала ў Менску вядуцца з 2010 году.
Музэйны квартал у Менску плянуюць адкрыць у пачатку траўня 2020 году. Аб гэтым у эфіры тэлеканала АНТ расказаў генэральны дырэктар Нацыянальнага мастацкага музэя Беларусі Ўладзімір Пракапцоў.
На бягучы год для будаўніцтва комплексу выдзелена Br1,5 млн, адзначыў гендырэктар. Усе работы ідуць згодна з плянам. „У наступным годзе ў пачатку траўня, да сьвята Перамогі, адкрыем новы будынак музэйнага комплексу на вуліцы Карла Маркса. Потым будаўніцтва перамесьціцца на вуліцу Кірава, а затым будзе рэканструяваны будынак па вуліцы Леніна”, - расказаў Уладзімір Пракапцоў.
Менскі музэйны квартал - комплекс Нацыянальнага мастацкага музэя Беларусі, у які ўваходзяць чатыры будынкі: на вуліцы Кірава, 25; вуліцы Леніна, 20; вуліцы Леніна, 22; вуліцы К. Маркса, 24.
Работы па стварэньні музэйнага квартала вядуцца з 2010 году.
belta.by/аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт