Logo Polskiego Radia
Print

Пяць беларускіх СМІ вырашылі не ісьці на прэс-канфэрэнцыю амбасадара Расеі

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 18.03.2019 10:55
«Мы, рэдакцыі беларускіх недзяржаўных СМІ, узважыўшы ўсе плюсы і мінусы, прынялі рашэньне ўстрымацца ад удзелу».
Міхаіл Бабіч.Міхаіл Бабіч.Автор: Wikiapril - собственная работа, CC BY-SA 4.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=63208085

Пяць беларускіх СМІ вырашылі не ісьці на прэс-канфэрэнцыю амбасадара Расеі. Сёньня ў прэс-цэнтры «Sputnik Беларусь» праходзіць прэс-канфэрэнцыя пасла Расеі ў Беларусі Міхаіла Бабіча, прысьвечаная «пяцігодзьдзю ўваходжаньня Крыма ў склад Расейскай Фэдэрацыі». У сувязі з гэтым пяць рэдакцый недзяржаўных беларускіх СМІ выпрацавалі сумесную пазыцыю па ўдзелу ў гэтым мерапрыемстве.
Заява рэдакцый недзяржаўных СМІ:
«Мы, рэдакцыі беларускіх недзяржаўных СМІ, узважыўшы ўсе плюсы і мінусы прысутнасьці нашых журналістаў на гэтым мерапрыемстве, прынялі рашэньне ўстрымацца ад удзелу ў ёй. Мы падкрэсьліваем, што гэтае рашэньне ні ў якім разе не азначае ігнараваньне пасла Расеі ці адсутнасьць цікавасьці да яго пазыцыі. Мы гатовыя сустрэцца са спадаром амбасадарам у фармаце прэс-канфэрэнцыі або асобных інтэрвію па тэме беларуска-расейскіх адносін, задаць усе пытаньні, якія цікавяць нас, і данесьці да нашых чытачоў яго адказы. Некаторыя з нас ужо адпраўлялі заяўкі на такое інтэрвію. Аднак, улічваючы заяўленую тэму прэс-канфэрэнцыі, мы ня хочам, каб прысутнасьць нашых журналістаў там была ўспрынята нашымі чытачамі як падтрымка адной з пазыцый па падзеях у Крыме ў 2014 годзе. Акрамя таго, пазыцыя Расеі па гэтай тэме шырока і даўно вядомая».
Заяву падпісалі галоўны рэдактар TUT.BY Марына Золатава, галоўны рэдактар «Эўрапейскага радыё для Беларусі» Павел Сьвярдлоў, галоўны рэдактар БелаПАН Ірына Леўшына, галоўны рэдактар «Нашай Нівы» Ягор Марціновіч, галоўны рэдактар «Народнай Волі» Іосіф Сярэдзіч.

Сёньня ў прэс-цэнтры «Sputnik Беларусь» праходзіць прэс-канфэрэнцыя пасла Расеі ў Беларусі Міхаіла Бабіча, прысьвечаная «пяцігодзьдзю ўваходжаньня Крыма ў склад Расейскай Фэдэрацыі». У сувязі з гэтым пяць рэдакцый недзяржаўных беларускіх СМІ выпрацавалі сумесную пазыцыю па ўдзелу ў гэтым мерапрыемстве.

Заява рэдакцый недзяржаўных СМІ:

«Мы, рэдакцыі беларускіх недзяржаўных СМІ, узважыўшы ўсе плюсы і мінусы прысутнасьці нашых журналістаў на гэтым мерапрыемстве, прынялі рашэньне ўстрымацца ад удзелу ў ёй. Мы падкрэсьліваем, што гэтае рашэньне ні ў якім разе не азначае ігнараваньне пасла Расеі ці адсутнасьць цікавасьці да яго пазыцыі. Мы гатовыя сустрэцца са спадаром амбасадарам у фармаце прэс-канфэрэнцыі або асобных інтэрвію па тэме беларуска-расейскіх адносін, задаць усе пытаньні, якія цікавяць нас, і данесьці да нашых чытачоў яго адказы. Некаторыя з нас ужо адпраўлялі заяўкі на такое інтэрвію. Аднак, улічваючы заяўленую тэму прэс-канфэрэнцыі, мы ня хочам, каб прысутнасьць нашых журналістаў там была ўспрынята нашымі чытачамі як падтрымка адной з пазыцый па падзеях у Крыме ў 2014 годзе. Акрамя таго, пазыцыя Расеі па гэтай тэме шырока і даўно вядомая».

Заяву падпісалі галоўны рэдактар TUT.BY Марына Золатава, галоўны рэдактар «Эўрапейскага радыё для Беларусі» Павел Сьвярдлоў, галоўны рэдактар БелаПАН Ірына Леўшына, галоўны рэдактар «Нашай Нівы» Ягор Марціновіч, галоўны рэдактар «Народнай Волі» Іосіф Сярэдзіч.

tut.by/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт