Logo Polskiego Radia
Print

Закупленыя для перапісу насельніцтва пляншэты аддадуць у Мінадукацыі

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 16.03.2019 17:24
Усяго будзе закуплена 6800 пляншэтаў, якія задзейнічаюць для правядзеньня перапісу насельніцтва Беларусі ў кастрычніку 2019 году.
photoMIX-company/pixabay.com/Public Domain CC0

Закупленыя для перапісу насельніцтва пляншэты аддадуць у Мінадукацыі
Для перапісу насельніцтва Беларусі, які пройдзе восеньню гэтага году, закупяць 6800 пляншэтных камп'ютараў. Пасьля правядзеньня працэдуры большую частку гаджэтаў перададуць у Міністэрства адукацыі.
Усяго будзе закуплена 6800 пляншэтаў, якія задзейнічаюць для правядзеньня перапісу насельніцтва Беларусі ў кастрычніку 2019 году. Кіраўнік Галоўнага інфармацыйна-аналітычнага цэнтру Мінадукацыі Павел Ліс паведаміў TUT.by, што пасьля перапісу 5100 пляншэтаў перададуць у Міністэрства адукацыі.
Плянуецца, што гэтыя прылады будуць выкарыстоўваць выкладчыкі IT-спэцыяльнасьцяў у каледжах. Пляншэты, якія застануцца, аддадуць Міністэрству аховы здароўя для «інфарматызацыі ўстаноў аховы здароўя».
З пытаньнямі, якія будуць задаваць перапісчыкі людзям, можна азнаёміцца на сайце Белстата, дзе зьявіліся перапісныя лісты.

тэлеграф/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт