Logo Polskiego Radia
Print

У Горадні зьбіраюць подпісы за белмову на магілах паўстанцаў 1863-64 гадоў

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 15.03.2019 19:03
У тэксьце звароту гарадзенцы адзначылі пра выключную для Беларусі ролю асобы Кастуся Каліноўскага й ягоных паплечнікаў.
Кастусь Каліноўскі,1863 годКастусь Каліноўскі,1863 годPublic Domain

У Горадні зьбіраюць подпісы за беларускую мову на магіле паўстанцаў 1863-64 гадоў
У Горадні пачалі збор подпісаў пад зваротам на імя прэзыдэнта Летувіскай Рэспублікі аб уключэньні беларускай мовы на будучыя помнікі на магілах паўстанцаў 1863-64 гадоў.
У тэксьце звароту гарадзенцы адзначылі пра выключную для Беларусі ролю асобы Кастуся Каліноўскага й ягоных паплечнікаў у фармаваньні беларускай нацыянальнай ідэі.
Зварот датычыць ня нейкага адзінкавага помніка, а ўсіх, якія будуць ставіцца з нагоды ўшанаваньня паўстанцаў Кастуся Каліноўскага, парэшткі якіх знойдзеныя на гары Гедыміна ў Вільні.
Падпісныя лісты знаходзяцца ў гарадзенскіх этна-краме «Цудоўня» й краме «Адметнасьць». Далучыцца да акцыі можа кожны.
Пераклаў на летувіскую мову зварот да прэзыдэнта Летувы паэт Юозас Рыбікаўскас.

радыё рацыя/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт