Logo Polskiego Radia
Print

Камісія ў Барысаве выкрасьліла зь ліку «дармаедаў» каля 1800 чалавек

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 15.03.2019 17:29
93 чалавекі не змаглі падаць дакумэнтаў, але былі вызваленыя ад максымальнай аплаты гарачай вады, бо знаходзяцца ў цяжкай жыцьцёвай сытуацыі.
фота: Фэйсбук/А.Лябедзька

Камісія ў Барысаве выкрасьліла зь ліку «дармаедаў» каля 1800 чалавек
«Дармаедзкая» камісія пры Барысаўскім райвыканкаме з 4 ліпеня 2018 года па 6 сакавіка 2019-га правяла 44 пасяджэньні. У выніку 1780 чалавек былі прызнаныя занятымі ў эканоміцы, бо падалі «даведкі, зьвесткі й інфармацыю», піша ex-press.by.
Яшчэ 93 чалавекі не змаглі падаць у камісію адпаведных дакумэнтаў, але былі вызваленыя ад максымальнай аплаты гарачай вады, бо знаходзяцца ў цяжкай жыцьцёвай сытуацыі.
Дарэчы, з 1015 чалавек, запрошаных на пасяджэньні, камісія здолела ўладкаваць на працу толькі 133 чалавек.

эўрарадыё/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт