МЗС Беларусі параіў амбасадару Расеі «праявіць крыху павагі»
Прэс-сакратар Міністэрства замежных справаў Беларусі Анатоль Глаз адказаў расейскаму амбасадару Міхаілу Бабічу – сайт МЗС апублікаваў камэнтар Глаза расейскаму РИА Новости, на старонках якога Бабіч завочна спрачаўся з Аляксандрам Лукашэнкам.
Анатоль Глаз заявіў, што яму «не заўсёды хапае часу» на тое, каб чытаць усе інтэрвію Бабіча, але «на шчасьце, яны ўсе падобныя і мэнтарская лінія ня надта мяняецца».
«Таму, не ўчытваючыся, магу дакладна сказаць, што адносіны паміж нашымі краінамі і народамі значна больш глыбокія і ўсёабдымныя, чым штучны, падтасаваны набор лічбаў, за якія рэгулярна хапаецца расейскі дыплямат, – заявіў Анатоль Глаз. – Але гэта ягонае права вызначаць для сябе плянку, якая ператварае яго ў рахаўніка альбо бугальтара, які падае надзеі.
Хацелася б парэкамэндаваць больш часу прысьвяціць таму, каб паглыбіцца ў спэцыфіку краіны знаходжаньня, пазнаёміцца зь яе гісторыяй і праявіць крыху павагі. Часам такі стыль працы дае значна большы вынік, чым апрабаваньне на сабе зусім нехарактэрнай для сур'ёзнай расейскай дыпляматычнай школы ролі адэпта «публічнай дыпляматыі«.
На мой погляд, за кароткі час працы ў Беларусі ён проста не зразумеў розьніцы паміж фэдэральнай акругай і незалежнай дзяржавай. Думаю, у бліжэйшы час нашым партнэрам будуць дадзеныя дэталёвыя адказы на заявы спадара амбасадара»
Прэс-сакратар Міністэрства замежных справаў Беларусі Анатоль Глаз адказаў расейскаму амбасадару Міхаілу Бабічу – сайт МЗС апублікаваў камэнтар Глаза расейскаму РИА Новости, на старонках якога Бабіч завочна спрачаўся з Аляксандрам Лукашэнкам.
Анатоль Глаз заявіў, што яму «не заўсёды хапае часу» на тое, каб чытаць усе інтэрвію Бабіча, але «на шчасьце, яны ўсе падобныя і мэнтарская лінія ня надта мяняецца».
«Таму, не ўчытваючыся, магу дакладна сказаць, што адносіны паміж нашымі краінамі і народамі значна больш глыбокія і ўсёабдымныя, чым штучны, падтасаваны набор лічбаў, за якія рэгулярна хапаецца расейскі дыплямат, – заявіў Анатоль Глаз. – Але гэта ягонае права вызначаць для сябе плянку, якая ператварае яго ў рахаўніка альбо бугальтара, які падае надзеі.
Хацелася б парэкамэндаваць больш часу прысьвяціць таму, каб паглыбіцца ў спэцыфіку краіны знаходжаньня, пазнаёміцца зь яе гісторыяй і праявіць крыху павагі. Часам такі стыль працы дае значна большы вынік, чым апрабаваньне на сабе зусім нехарактэрнай для сур'ёзнай расейскай дыпляматычнай школы ролі адэпта «публічнай дыпляматыі«.
На мой погляд, за кароткі час працы ў Беларусі ён проста не зразумеў розьніцы паміж фэдэральнай акругай і незалежнай дзяржавай. Думаю, у бліжэйшы час нашым партнэрам будуць дадзеныя дэталёвыя адказы на заявы спадара амбасадара».
svaboda.org/эж