Logo Polskiego Radia
Print

З 2020 году пачнецца выдача ID-карт і біямэтрычных пашпартоў

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 14.03.2019 11:02
Аляксей Бягун: Біямэтрычны пашпарт прызначаны выключна для выезду за мяжу.
Алена Вялічка/Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

З 2020 году пачнецца выдача ID-карт і біямэтрычных пашпартоў
Аляксей Бягун: Біямэтрычны пашпарт прызначаны выключна для выезду за мяжу.
Міністэрства ўнутраных спраў 1 студзеня 2020 году пачне шырокамаштабную выдачу ID-карт, а таксама біямэтрычных пашпартоў грамадзяніна Рэспублікі Беларусь для выезду за мяжу. Пра гэта заявіў у эфіры тэлеканала СТВ кіраўнік дэпартамэнта па грамадзянстве й міграцыі МУС Аляксей Бягун.
Паводле яго, як і цяпер дзейныя, біямэтрычныя пашпарты будуць папяровыя. „Гэта значыць, яны падобныя, у прынцыпе, з нацыянальным пашпартам грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, які мы афармляем да цяперашняга часу. Яны будуць проста мець электронны носьбіт інфармацыі.”, - расказаў Бягун .
Адказваючы на пытаньне, у чым перавага біямэтрычнага пашпарта, кіраўнік дэпартамэнта па грамадзянстве й міграцыі МУС адзначыў:
„Па-першае, біямэтрычны пашпарт прызначаны выключна для выезду за мяжу. Ён мае 30 лістоў, прызначаных для прастаўленьня віз і адзнак аб перасячэньні мяжы. Акрамя таго, мяркуецца й плянуецца, што грамадзянін Рэспублікі Беларусь можа адначасова мець два біямэтрычныя дакумэнты для перасячэньня мяжы — для таго, каб палегчыць яго мабільнасьць. Акрамя таго, біямэтрычны пашпарт мае так званы электронны чып, дзе будуць утрымлівацца ўсе яго пэрсанальныя дадзеныя”, - растлумачыў ён.
Фактычна, працягнуў Бягун, біямэтрычны пашпарт мае значна больш ступеняў абароны ад падробкі.
Увосень мінулага году стала вядома, што тэрмін увядзеньня ў Беларусі біямэтрычных дакумэнтаў перанесены з 2019 на 2020 год з-за неабходнасьці інтэграцыі інфармацыйных сыстэм. Раней таксама паведамлялася, што ўжо выдадзеныя пашпарты будуць заставацца сапраўднымі да заканчэньня тэрміну іх дзеяньня, у тым ліку для выезду за межы краіны.
belapan.by/racyja.com/аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт