Logo Polskiego Radia
Print

У Беларусі дапоўнілі сьпіс атрымальнікаў бясплатных лекаў

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 13.03.2019 11:07
Даданыя, між іншым, лёгачная гіпэртэнзія, аўтаімунны гепатыт, першасны склеразіруючы халянгіт.
pixabay.com/Public Domain CC0

У Беларусі дапоўнілі сьпіс атрымальнікаў бясплатных лекаў. Адпаведную пастанову (№ 152 ад 11 сакавіка) прыняў Савет міністраў. Ёй дапоўнены пералік захворваньняў, пры якіх грамадзяне маюць права на бясплатнае забесьпячэньне лекавымі сродкамі па рэцэптах урачоў пры амбуляторным лячэньні. Былі даданыя лёгачная гіпэртэнзія, аўтаімунны гепатыт, першасны склеразіруючы халянгіт, першасныя імунадэфіцыты.

Таксама згаданай урадавай пастановай здымаюцца ўзроставыя абмежаваньні для пацыентаў з булезным эпідэрмолізам для атрыманьня лекаў (на льготных умовах) для апрацоўкі паверхні ранаў і перавязачных матэрыялаў. Дагэтуль падобныя льготы мелі толькі дзеці ва ўзросьце да 18 гадоў.

У дакумэнце, які пачынае дзейнічаць пасьля афіцыйнага апублікаваньня, нарматыўна замацаваная магчымасьць афармленьня рэцэптаў у электронным выглядзе.

euroradio.fm/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт