У Берасьці пададуць заяўкі на правядзеньне акцый супраць завода АКБ
Актывісты хочуць паказаць грамадзтву, што мерапрыемствы наўмысна забараняюцца.
Заўкі на правядзеньне акцый і мітынгаў супраць будаўніцтва акумулятарнага завода на буднія дні будуць падаваць у Берасьці. Так актывісты хочуць паказаць больш шырокаму колу грамадзтва, што мерапрыемствы наўмысна забараняюцца й парушаецца права на свабоду выказваньняў і свабоду мірных сходаў.
„Я перакананы, што гэтыя заяўкі падаюцца не таму, каб атрымаць дазвол, бо толькі напачатку наіўны чалавек у гэта верыў. Зараз яны падаюцца, каб не проста чарговы раз, а сыстэматычна паказваць, што ўлады сыстэматычна пазбаўляюць грамадзян права на мірны сход, права на тое, каб яны выказвалі публічна свае думкі. Гэта тачыцца й завода, і многіх іншых рэчаў”, - распавёў праваабаронца Ўладзімір Вялічкін.
Ён перакананы, што шматлікія забароны сустрэч берасьцейцаў у форме пратэстаў зьвязаныя з магчымасьцю зьяўленьня альтэрнатывы ўладам. Актывісты ўжо заявілі пра намер аднаго са сваіх лідараў балятавацца на пасаду прэзыдэнта.
racyja.com/аз
Заяўкі на правядзеньне акцый і мітынгаў супраць будаўніцтва акумулятарнага завода на буднія дні будуць падаваць у Берасьці. Так актывісты хочуць паказаць больш шырокаму колу грамадзтва, што мерапрыемствы наўмысна забараняюцца й парушаецца права на свабоду выказваньняў і свабоду мірных сходаў.