Logo Polskiego Radia
Print

Прадукцыйнасьць працы ў Беларусі ў пяць разоў менш, чым у ЭЗ

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 12.03.2019 11:22
У беларускай эканоміцы застаюцца нявырашанымі шэраг важных пытаньняў.
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

Прадукцыйнасьць працы ў Беларусі ў пяць разоў менш, чым у ЭЗ
У беларускай эканоміцы застаюцца нявырашанымі шэраг важных пытаньняў, адзін з якіх – вялікае адставаньне па ўзроўні прадукцыйнасьці працы ад Эўразьвязу. Да такой высновы прыйшлі распрацоўшчыкі Канцэпцыі нацыянальнай стратэгіі ўстойлівага разьвіцьця Рэспублікі Беларусь да 2035 года.
Гэты дакумэнт адобраны рашэньнем калегіі Міністэрства эканомікі і апублікаваны ў апошнім нумары «Эканамічнага бюлетэня», які выдаецца Навукова-дасьледчым эканамічным інстытутам Мінэканомікі.
Распрацоўшчыкі канцэпцыі адзначаюць, што ў Беларусі прымаюцца меры па паляпшэньню дзелавога клімату, аб чым сьведчыць рост пазыцый Беларусі ў міжнародным рэйтынгу Сусьветнага банка Doing Business.
«У той жа час застаецца нявырашаным шэраг праблем. Па прадукцыйнасьці працы рэспубліка больш чым у пяць разоў адстае ад узроўню Эўразьвязу, захоўвае актуальнасьць праблема высокай энэрга- і матэрыялаёмістасьці вытворчасьці, па-ранейшаму нізкая аддача ад інвэстыцый у асноўны капітал», – падкрэсьліваюць аўтары канцэпцыі.
Нягледзячы на рост укладу малых і сярэдніх прадпрыемстваў у ВУП (з 19,8% у 2010 годзе да 24,7% у 2017-м), яго доля застаецца невысокай, гаворыцца ў дакумэнце.
Акрамя гэтага, адзначаюць аўтары канцэпцыі, не задзейнічаны ў поўнай меры навукова-тэхнічны патэнцыял краіны, што шмат у чым зьвязана з недастатковасьцю яго фінансаваньня. Яны нагадваюць, што ў 2010-2017 гадах доля выдаткаў на НДВКП па адносінах да ВУП складала менш за 1%.
«У выніку вельмі нізкая навукаёмістасьць ВУП не спрыяе ўзнаўленьню навукова-тэхналягічнага патэнцыялу і вырашэньню задач па паскарэньню інавацыйнага разьвіцьця эканомікі краіны. Доля прынцыпова новай для сусьветнага рынку беларускай прадукцыі нязначная», – падкрэсьліваюць аўтары канцэпцыі.
Яны зьвяртаюць увагу на тое, што калі ў 2015 годзе ў Глябальным рэйтынгу інавацый Беларусь займала 53-е месца, то ў 2018 годзе – 86-е.

naviny.by/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт