Logo Polskiego Radia
Print

Урад Беларусі не атрымаў летувіскія прапановы па БелАЭС

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 11.03.2019 14:54
«Па стане на 11 сакавіка 2019 года беларускі бок афіцыйна не атрымліваў прапановы прэмʼер-міністра Летувы.»
Фота pixabay.com.Фота pixabay.com.Photo:CC0 Public Domain/pixabay.com

Урад Беларусі не атрымаў летувіскія прапановы па БелАЭС
Беларускі бок афіцыйна не атрымліваў прапановы прэм'ер-міністра Летувы адносна атамнай электрастанцыі, што будуецца ў Беларусі, паведамілі ў прэс-службе беларускага ўрада.
«Па стане на 11 сакавіка 2019 года беларускі бок афіцыйна не атрымліваў прапановы прэмʼер-міністра Летувы. У выпадку атрыманьня такога запыту сваю пазыцыю й аргумэнты Рэспубліка Беларусь агучыць у афіцыйным адказе і ня мае намеру трансьляваць яе ў СМІ», – адзначылі ў прэс-службе.
Раней паведамлялася, што прэмʼер-міністар Летувы Саўлюс Скверняліс накіраваў ліст прэмʼер-міністру Беларусі Сяргею Румасу з прапановай па БелАЭС. Летувіскі прэм’ер прапаноўваў замест атамнай энэргіі абсталяваць электрастанцыю на газе.
https://nn.by/?c=ar&i=226766

nn.by/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт