Logo Polskiego Radia
Print

Менгарвыканкам афіцыйна забараніў праводзіць Дзень Волі на стадыёне «Дынама»

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 11.03.2019 12:27
4 сакавіка арганізатары акцыі падалі новую заяўку на шэсьце і сьвяткаваньне каля Палаца спорту або на плошчы Свабоды.
Mенскі стадыён „Дынама”. By Griser - Praca własna, CC BY-SA 3.0, https://commons.wikimedia.org/w/ index.php?curid=10331816Mенскі стадыён „Дынама”. By Griser - Praca własna, CC BY-SA 3.0, https://commons.wikimedia.org/w/ index.php?curid=10331816By Griser - Praca własna, CC BY-SA 3.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=10331816

Менгарвыканкам афіцыйна забараніў праводзіць Дзень Волі на стадыёне Дынама
Менгарвыканкам афіцыйна забараніў праводзіць Дзень Волі на стадыёне Дынама
Менскі гарадзкі выканаўчы камітэт афіцыйна адмовіў заяўнікам акцыі да Дня Волі, якія хацелі правесьці сьвяткаваньне 24 сакавіка на стадыёне «Дынама». Пра гэта распавёў старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў.
Афіцыйная прычына адмовы – падрыхтоўка стадыёна да II Эўрапейскіх гульняў. «З улікам падрыхтоўкі нацыянальнага алімпійскага стадыёна »Дынама« да правядзеньня II Эўрапейскіх гульняў 2019 года лічым правядзеньне мітынгу і канцэрту на дадзенай пляцоўцы немэтазгодным», – паведамляецца ў адказе чыноўнікаў.
Прадстаўнікі Партыі БНФ і культурнай пляцоўкі «Арт-Сядзіба» падавалі заяўку на правядзеньне сьвяткаваньня на стадыёне «Дынама» да 101-х угодкаў абвяшчэньня незалежнасьці Беларусі. Сьвяточны мітынг і канцэрт плянавалася правесьці на сталічным стадыёне «Дынама».
Аднак на прэс-канфэрэнцыі 1 сакавіка Аляксандр Лукашэнка заявіў, што лічыць такую заяўку асабістай абразай. «Сьвяткаваньня на стадыёне «Дынама» ня будзе. Гэта я вам адказна кажу», – паведаміў кіраўнік дзяржавы. Ён прапанаваў правесьці акцыю на плошчы Бангалор.
4 сакавіка арганізатары акцыі падалі новую заяўку на шэсьце і сьвяткаваньне каля Палаца спорту або на плошчы Свабоды.
Дарэчы, 1 траўня на стадыёне «Дынама» прызначаны канцэрт Аляксандра Саладухі. Мяркуючы па ўсім, гэты канцэрт не перашкаджае падрыхтоўцы да Эўрагульняў.

Менскі гарадзкі выканаўчы камітэт афіцыйна адмовіў заяўнікам акцыі да Дня Волі, якія хацелі правесьці сьвяткаваньне 24 сакавіка на стадыёне «Дынама». Пра гэта распавёў старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў.

Афіцыйная прычына адмовы – падрыхтоўка стадыёна да II Эўрапейскіх гульняў. «З улікам падрыхтоўкі нацыянальнага алімпійскага стадыёна «Дынама» да правядзеньня II Эўрапейскіх гульняў 2019 года лічым правядзеньне мітынгу і канцэрту на дадзенай пляцоўцы немэтазгодным», – паведамляецца ў адказе чыноўнікаў.

Прадстаўнікі Партыі БНФ і культурнай пляцоўкі «Арт-Сядзіба» падавалі заяўку на правядзеньне сьвяткаваньня на стадыёне «Дынама» да 101-х угодкаў абвяшчэньня незалежнасьці Беларусі. Сьвяточны мітынг і канцэрт плянавалася правесьці на сталічным стадыёне «Дынама».

Аднак на прэс-канфэрэнцыі 1 сакавіка Аляксандр Лукашэнка заявіў, што лічыць такую заяўку асабістай абразай. «Сьвяткаваньня на стадыёне «Дынама» ня будзе. Гэта я вам адказна кажу», – паведаміў кіраўнік дзяржавы. Ён прапанаваў правесьці акцыю на плошчы Бангалор.

4 сакавіка арганізатары акцыі падалі новую заяўку на шэсьце і сьвяткаваньне каля Палаца спорту або на плошчы Свабоды. Дарэчы, 1 траўня на стадыёне «Дынама» прызначаны канцэрт Аляксандра Саладухі. Мяркуючы па ўсім, гэты канцэрт не перашкаджае падрыхтоўцы да Эўрагульняў.

euroradio.fm/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт