Logo Polskiego Radia
Print

Каталіцкаму арцыбіскупу зробяць апэрацыю на пазваночніку

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 10.03.2019 16:04
Тыя абавязкі Т. Кандрусевіча, якія дазваляе кананічнае права, будзе выконваць генэральны вікарый.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

У сувязі з заплянаванай хірургічнай апэрацыяй на пазваночніку з 10 сакавіка арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, будзе знаходзіцца ў шпіталі.

Рэдакцыя партала Catholic.by зьвяртаецца з просьбай да ўсіх сваіх чытачоў – вернікаў і людзей добрай волі, – каб у сваіх малітвах, а таксама велікапосных пастановах асаблівым чынам памяталі пра арцыбіскупа і маліліся, просячы аб пасьпяховай апэрацыі і хутчэйшым вяртаньні здароўя.

Падчас яго адсутнасьці тыя абавязкі, якія дазваляе кананічнае права, будзе выконваць генэральны вікарый – біскуп Юрый Касабуцкі.

www.catholic.by/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт