Беларус можа наведаць бязь візы 43 краіны, расеец - 79
PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak
10.03.2019 14:14
Пашпарт грамадзяніна Польшчы, Летувы, Латвіі, Эстоніі гарантуе бязьвізавы доступ у 119 краін.
Алена Вялічка/Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net
Абноўлены рэйтынг Global Passport Power Rank, у якім паведамляецца, пашпарт якой дзяржавы дазваляе наведваць бяз візы іншыя краіны. Паводле рэйтынгу, у якім зьмешчаныя дадзеныя за бягучы год, пашпарт грамадзяніна Польшчы, Летувы, Латвіі, Эстоніі гарантуе бязьвізавы доступ у 119 краін, Украіны – 90, Расеі – 79, Малдовы – 75, Грузіі – 73, Беларусі – 43.
Ачольвае рэйтынг Сынгапур. Яго грамадзяне могуць бязь віз наведаць 127 краін, а з пашпартам Нямеччыны, Даніі, Швэцыі і Фінляндыі можна паехаць свабодна ў 126 дзяржаў.
Пашпарт грамадзяніна Аўганістану дазваляе наведаць бязь візы 5 краін, Ірака – 7, Пакістану – 8, Сірыі – 10, Самалі і Судану – 9.
паводле www.naviny.by/www.passportindex.org/нг