Logo Polskiego Radia
Print

Прэс-сакратар Лукашэнкі: Дыктатура – гэта наш брэнд

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 08.03.2019 09:36
Натальля Эйсмант недвухсэнсоўна заявіла, што дыктатура – гэта будучыня ўсяго сьвету.
Okras/Wikipedia/CC BY-SA 4.0

Прэс-сакратар Лукашэнкі: дыктатура нясе парадак і дысцыпліну, дыктатура – гэта наш брэнд
Галоўны сьпікер кіраўніка беларускай дзяржавы недвухсэнсоўна заявіла, што дыктатура – гэта будучыня ўсяго сьвету.
У інтэрвію праграме «Маркаў. Нічога асабістага» (АНТ) яна заўважыла, што журналісты недзяржаўных СМІ «досыць вольна паводзілі сябе на гэтым мерапрыемстве, мелі магчымасьць задаць любое пытаньне». «Яны нават спрабавалі перарываць прэзыдэнта. А дзе ж тут дыктатура?», – пацікавіўся вядучы.
У той жа час, падкрэсьліла Эйсмант, «дыктатура» – вельмі цікавае слова на сёньняшні дзень, яно так па-рознаму ўспрымаецца».
Паводле яе слоў, «мы [беларуская ўлада?] гэта слова сапраўды ўжываем, і ў зусім розных ужо сэнсах, часам – з такім сатырычным акцэнтам. А часам мне здаецца, што вось сёньня, у 2019 годзе, слова «дыктатура» ўжо парой набывае нейкае пазытыўнае адценьне».
Эйсмант заявіла: «Мы бачым, што адбываецца вакол, мы бачым хаос, часам беспарадак. І ведаеце, часам мне здаецца, што ня сёньня дык заўтра ў сьвеце можа паўстаць запыт на дыктатуру. Таму што за дыктатурай у нашым сёньняшнім разуменьні ў першую чаргу мы бачым парадак, дысцыпліну і абсалютна нармальнае, спакойнае жыцьцё. Што казаць, мне здаецца, ужо мы так часта вымаўляем гэта слова, што дыктатура – гэта ўжо наш брэнд».
….

У інтэрвію праграме «Маркаў. Нічога асабістага» (АНТ) яна заўважыла, што журналісты недзяржаўных СМІ «досыць вольна паводзілі сябе на гэтым мерапрыемстве, мелі магчымасьць задаць любое пытаньне». «Яны нават спрабавалі перарываць прэзыдэнта. А дзе ж тут дыктатура?», – пацікавіўся вядучы.У той жа час, падкрэсьліла Эйсмант, «дыктатура» – вельмі цікавае слова на сёньняшні дзень, яно так па-рознаму ўспрымаецца».

Паводле яе слоў, «мы [беларуская ўлада?] гэта слова сапраўды ўжываем, і ў зусім розных ужо сэнсах, часам – з такім сатырычным акцэнтам. А часам мне здаецца, што вось сёньня, у 2019 годзе, слова «дыктатура» ўжо парой набывае нейкае пазытыўнае адценьне».

Эйсмант заявіла: «Мы бачым, што адбываецца вакол, мы бачым хаос, часам беспарадак. І ведаеце, часам мне здаецца, што ня сёньня дык заўтра ў сьвеце можа паўстаць запыт на дыктатуру. Таму што за дыктатурай у нашым сёньняшнім разуменьні ў першую чаргу мы бачым парадак, дысцыпліну і абсалютна нармальнае, спакойнае жыцьцё. Што казаць, мне здаецца, ужо мы так часта вымаўляем гэта слова, што дыктатура – гэта ўжо наш брэнд».

naviny.by/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт