Logo Polskiego Radia
Print

Беларусь адкрыла ганаровае консульства ў польскіх Катавіцах

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 07.03.2019 16:30
Марэк Расіньскі будзе ажыцьцяўляць сваю дзейнасьць у консульскай акрузе, якая ўключае ў сябе Малапольскае, Сылескае ды Апольскае ваяводзтвы.
pixabay.com/Public Domain CC0

Беларусь адкрыла ганаровае консульства ў польскіх Катавіцах
Беларускае дыпляматычнае прадстаўніцтва ўзначаліў бізнэсовец Марэк Расіньскі. Ён атрымаў адпаведныя дакумэнты і атрыбуты ад надзвычайнага і паўнамоцнага пасла Беларусі ў Польшчы Аляксандра Авяр'янава.
Паводле зьвестак прэс-службы МЗС, на цырымоніі ўручэньня прысутнічалі паслы замежных дзяржаў, акрэдытаваныя ў Польшчы, прадстаўнікі парлямэнту і органаў дзяржаўнага кіраваньня, мясцовых уладаў, кіраўнікі прадстаўніцтваў беларускіх кампаній.
Марэк Расіньскі будзе ажыцьцяўляць сваю дзейнасьць у консульскай акрузе, якая ўключае ў сябе Малапольскае, Сылескае ды Апольскае ваяводзтвы.
У Польшчы таксама працуюць беларускае генэральнае консульства ў Беластоку і консульства ў Бяла-Падлясцы.

Беларускае дыпляматычнае прадстаўніцтва ўзначаліў бізнэсовец Марэк Расіньскі. Ён атрымаў адпаведныя дакумэнты і атрыбуты ад надзвычайнага і паўнамоцнага пасла Беларусі ў Польшчы Аляксандра Авяр'янава.

Паводле зьвестак прэс-службы МЗС, на цырымоніі ўручэньня прысутнічалі паслы замежных дзяржаў, акрэдытаваныя ў Польшчы, прадстаўнікі парлямэнту і органаў дзяржаўнага кіраваньня, мясцовых уладаў, кіраўнікі прадстаўніцтваў беларускіх кампаній.

Марэк Расіньскі будзе ажыцьцяўляць сваю дзейнасьць у консульскай акрузе, якая ўключае ў сябе Малапольскае, Сылескае ды Апольскае ваяводзтвы. У Польшчы таксама працуюць беларускае генэральнае консульства ў Беластоку і консульства ў Бяла-Падлясцы.

naviny.by/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт