Затрыманы кіраўнік найбуйнейшага фармацэўтычнага дзяржаўнага холдынгу
PR dla Zagranicy
Eduard Zholud
07.03.2019 16:01
Па наяўных дадзеных, яго затрымалі на мінулым тыдні. У чым падазраюць Шаўчука, пакуль невядома.
youtube.com/screen
Затрыманы кіраўнік найбуйнейшага фармацэўтычнага дзяржаўнага холдынгу 2
Праваахоўныя органы працягваюць зачыстку топ-мэнэджараў фармацэўтычнай галіны. Нядаўна ў іх поле зроку трапіў генэральны дырэктар «Кіруючай кампаніі холдынгу «Белфармпрам» Валер Шаўчук, піша Tut.by.
Па наяўных дадзеных, яго затрымалі на мінулым тыдні. У чым падазраюць Шаўчука, пакуль невядома. «Яго агаварылі», – упэўнена крыніца, знаёмая з гендырэктарам «Белфармпрама». Па словах суразмоўцы, ужо больш за тыдзень ад холдынгу ў перамовах удзельнічаюць намесьнікі Шаўчука.
У мінулы чацьвер у Міністэрстве антыманапольнага рэгуляваная і гандлю адбыўся круглы стол «Агульны рынак лекавых сродкаў. Рэферэнтнае цэнаўтварэньне». Ад «Белфармпрама» прымаў удзел намесьнік гендырэктара холдынгу Віктар Шэін. Ён паскардзіўся на складанасьці з доступам беларускіх лекаў да расійскіх дзяржаўных закупак.
У прыёмнай генэральнага «Белфармпрама» журналістаў Tut.by перанакіравалі па камэнтары ў Міністэрства аховы здароўя, дзе на працягу двух дзён не ўдалося атрымаць інфармацыю па сутнасьці. У КДБ адмовіліся камэнтаваць сытуацыю.
https://nn.by/?c=ar&i=226592
Праваахоўныя органы працягваюць зачыстку топ-мэнэджараў фармацэўтычнай галіны. Нядаўна ў іх поле зроку трапіў генэральны дырэктар «Кіруючай кампаніі холдынгу «Белфармпрам» Валер Шаўчук, піша Tut.by.
Па наяўных дадзеных, яго затрымалі на мінулым тыдні. У чым падазраюць Шаўчука, пакуль невядома. «Яго агаварылі», – упэўнена крыніца, знаёмая з гендырэктарам «Белфармпрама». Па словах суразмоўцы, ужо больш за тыдзень ад холдынгу ў перамовах удзельнічаюць намесьнікі Шаўчука.
У мінулы чацьвер у Міністэрстве антыманапольнага рэгуляваная і гандлю адбыўся круглы стол «Агульны рынак лекавых сродкаў. Рэферэнтнае цэнаўтварэньне». Ад «Белфармпрама» прымаў удзел намесьнік гендырэктара холдынгу Віктар Шэін. Ён паскардзіўся на складанасьці з доступам беларускіх лекаў да расейскіх дзяржаўных закупак.
У прыёмнай генэральнага «Белфармпрама» журналістаў Tut.by перанакіравалі па камэнтары ў Міністэрства аховы здароўя, дзе на працягу двух дзён не ўдалося атрымаць інфармацыю па сутнасьці. У КДБ адмовіліся камэнтаваць сытуацыю.
nn.by/tut.by/эж