Logo Polskiego Radia
Print

Купалаўскі тэатар узначаліў былы амбасадар Беларусі ў Францыі

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 06.03.2019 14:39
Павел Латушка быў таксама паслом РБ у Польшчы й міністрам культуры.
24 кастрычніка 2015 г., мэрыя г.Туркуэн (Францыя).24 кастрычніка 2015 г., мэрыя г.Туркуэн (Францыя).http://france.mfa.gov.by/be/embassy/news/ff9e49c4ec870cbb.html

Былы амбасадар Беларусі ў Францыі Павел Латушка прызначаны дырэктарам Купалаўскага тэатру. Інфармацыю пра гэта TUT.BY пацьвердзілі ў тэатры.

Павел Латушка скончыў юрыдычны факультэт БДУ. Цяпер яму 45 гадоў. У 2000–2002 гадах Латушка працаваў прэс-сакратаром МЗС. З 2002 да 2008 года быў амбасадарам Беларусі ў Польшчы. Латушка быў наймаладзейшым беларускім амбасадарам. З 2009 да 2012-га – міністар культуры.

Нагадаем, што Латушка, будучы паслом у Францыі, Гішпаніі і Партугаліі, 9 лютага 2014 г у інтэрвію праграме «Контуры» тэлеканала АНТ, адважыўся пакрытыкаваць якасьць беларускай тэхнікі. Ён казаў, што сутыкаецца «з сытуацыяй, калі наша тэхніка на прэзэнтацыях проста ламаецца». «І, вядома ж, які можа быць давер да той прадукцыі, якая на першай жа прэзэнтацыі можа паламацца? Калі ключ ад адзінкі нашай тэхнікі ня можа адкрыць дзьверы. (...) Вядома, мы не прадаем «Мэрсэдэсы», але ўжо сёньня, калі мы гаворым пра сельскагаспадарчае машынабудаваньне, пакупнік чакае «Мэрсэдэса» на полі», – сказаў Латушка.

Гэтымі словамі Латушка выставіў сябе на крытыку А.Лукашэнкі. Празь месяц, 18 сакавіка Аляксандр Лукашэнка казаў: «Мы паслоў "заціснулі", каб прадавалі прадукцыю, а прадаваць жа ня хочацца. (...) Хочацца сядзець у Францыі й прадстаўляць нейкія палітычныя інтарэсы, займацца балбатнёй і карціны на сьценках разьвешваць, паказваючы гэтым сваю працу. Калі іх «заціснулі» па продажах прадукцыі, што ў гэтым годзе трэба будзе перад прэзыдэнтам даваць справаздачу, яны завылі, што прадукцыя не тая».

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт