Logo Polskiego Radia
Print

Улады бачаць неэфэктыўнасьць прафіляктыкі наркаманіі ў Беларусі

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 06.03.2019 12:02
На думку прэм’ера, у барацьбе з наркатычнай пагрозай патрэбна таксама неабыякавае стаўленьне з боку грамадзтва.
Мак - сыравіна для вытворчасьці опіюМак - сыравіна для вытворчасьці опіюpixabay.com/Public Domain CC0

У Беларусі неабходна перагледзець формы і мэтады прафіляктыкі наркаманіі, заявіў прэм’ер-міністар Сяргей Румас на пасяджэньні прэзыдыюма Савету Міністраў, на якім абмяркоўвалася работа дзеля супрацьдзеяньня незаконнаму абарачэньню наркотыкаў, прафіляктыка іх спажываньня і сацыяльная рэабілітацыя нарказалежных.

На думку прэм’ера, «у барацьбе з наркатычнай пагрозай патрэбна як актыўная пазыцыя дзяржавы, так і неабыякавае стаўленьне з боку грамадзтва».

Як адзначана на пасяджэньні, чарговы плян у супрацьдзеяньні незаконнаму абарачэньню наркотыкаў на 2019–2020 гады прадугледжвае зьмяненьне, перш за ўсё, падыходаў да прафіляктыкі. Акцэнт будзе зроблены на тым, каб праца дзяржавы заключалася ня толькі ў мэдыцынскай дапамозе нарказалежным, але і ў іх сацыялізацыі. Мерапрыемствы пляну рэалізуюць МУС, Міністэрства аховы здароўя, Мінадукацыі, Мінпрацы, іншыя зацікаўленыя ведамствы і арганізацыі.

Упраўленьне вярхоўнага камісара ААН у правах чалавека раней рэкамэндавала беларускім уладам дэкрыміналізаваць спажываньне наркотыкаў разам зь іншымі захадамі — лячэньнем, падтрымкай залежных і г. д. Крыміналізацыя спажываньня і захоўваньня наркотыкаў ёсьць перашкодай для лячэньня нарказалежных, заявіла дарадца ўпраўленьня Матыльда Богнэр 27 лютага ў Менскую

Паводле яе, у шэрагу краін прызнана, што доўгі тэрмін пакараньня не зьяўляецца самым эфэктыўным адказам на праблемы, зьвязаныя з абарачэньнем наркотыкаў.

svaboda.org/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт