Logo Polskiego Radia
Print

Пашыраны пералік пунктаў, дзе замежнікі могуць атрымаць зварот TaxFree

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 04.03.2019 14:55
Цяпер вяртаньне можна атрымаць у 27 аддзяленьнях ААТ «АСБ» Беларусбанк у пунктах пропуску на мяжы.
Photo: pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0

У Беларусі пашырылі пералік пунктаў, дзе замежнікі могуць атрымаць зварот TaxFree
Пашыраны пералік пунктаў пропуску, дзе замежныя грамадзяне пры выезьдзе з краіны могуць атрымаць вяртаньне падатку на дададзеную вартасьць наяўнымі грашовымі сродкамі за пакупкі ў Беларусі. Пра гэта Тэлеграфу паведамілі ў Дзяржаўным мытным камітэце.
Зараз вяртаньне TaxFree наяўнымі грашовымі сродкамі ажыцьцяўляецца ў Нацыянальным аэрапорце Менск у пункце выдачы, разьмешчаным у зоне вылету.
Акрамя таго, вяртаньне можна атрымаць у 27 аддзяленьнях ААТ «АСБ» Беларусбанк «у пунктах пропуску на мяжы з Польшчай (»Бераставіца«, »Брузгі«, »Казловічы«, »Дамачава«, »Пясчатка«, »Брэст«), з Летувой (»Прывалка«, »Беняконі«, »Каменны Лог«, »Катлоўка«), з Латвіяй ( »Грыгараўшчына«, »Урбаны«), з Украінай ( »Новая Гута«, »Новая Рудня«, »Верхні Церабяжоў«, »Макраны«, »Глушкевічы«, »Камарын«).
Вяртаньне грашовых сродкаў у аддзяленьнях ААТ »АСБ «Беларусбанк», разьмешчаных у гэтых пунктах пропуску, ажыцьцяўляецца без камісіі ў памеры 15% ад сумы пакупкі без ПДВ. Раней вяртаньне адбываўся толькі шляхам безнаяўнага пералічэньня на банкаўскую карту.

Пашыраны пералік пунктаў пропуску, дзе замежныя грамадзяне пры выезьдзе з краіны могуць атрымаць вяртаньне падатку на дададзеную вартасьць наяўнымі грашовымі сродкамі за пакупкі ў Беларусі. Пра гэта Тэлеграфу паведамілі ў Дзяржаўным мытным камітэце.

Зараз вяртаньне TaxFree наяўнымі грашовымі сродкамі ажыцьцяўляецца ў Нацыянальным аэрапорце Менск у пункце выдачы, разьмешчаным у зоне вылету.

Акрамя таго, вяртаньне можна атрымаць у 27 аддзяленьнях ААТ «АСБ» Беларусбанк «у пунктах пропуску на мяжы з Польшчай («Бераставіца», «Брузгі», «Казловічы», «Дамачава», «Пясчатка», «Брэст»), з Летувой («Прывалка», «Беняконі», «Каменны Лог», «Катлоўка»), з Латвіяй («Грыгараўшчына», «Урбаны»), з Украінай («Новая Гута», «Новая Рудня», «Верхні Церабяжоў», «Макраны», «Глушкевічы», «Камарын»).

Вяртаньне грашовых сродкаў у аддзяленьнях ААТ «АСБ «Беларусбанк», разьмешчаных у гэтых пунктах пропуску, ажыцьцяўляецца без камісіі ў памеры 15% ад сумы пакупкі без ПДВ. Раней вяртаньне адбывалася толькі шляхам безнаяўнага пералічэньня на банкаўскую карту.

Тэлеграф/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт