Беларусы больш разьлічваюць на сябе, чым на дзяржаву
Паводле вынікаў дасьледаваньня, праведзенага ў межах рэгіянальнай праграмы «Разам да справы» па ініцыятыве Цэнтру дасьледаваньня грамадзкага кіраваньня SYMPA і грамадзка-культурніцкай кампаніі «Будзьма беларусамі!», 63,4 % беларусаў лічыць, што менавіта яны адказныя за свой дабрабыт і самі абавязаныя вырашаць свае праблемы. Каля 25 % апытаных упэўненыя, што за іх дабрабыт адказвае дзяржава і менавіта яна дапамагае грамадзянам.
Як адзначыла Тацьцяна Кузіна, вынікі кардынальна адрозьніваюцца ад адказаў, атрыманых у 2008 годзе, піша. Тады, наадварот, 65 % апытаных лічыла, што за іх дабрабыт адказвае дзяржава.
Экспэрт таксама зьвярнула ўвагу, што тыя, хто ў большай ступені разьлічваюць на падтрыманьне з боку дзяржавы, а не на сябе, як правіла, адрозьніваюцца нізкім узроўнем грамадзянскай пазыцыі і нізкай грамадзянскай адказнасьцю, і як відаць, з вынікаў апытаньня, іх сёньня стала меншасьць.
Паводле вынікаў дасьледаваньня, праведзенага ў межах рэгіянальнай праграмы «Разам да справы» па ініцыятыве Цэнтру дасьледаваньня грамадзкага кіраваньня SYMPA і грамадзка-культурніцкай кампаніі «Будзьма беларусамі!», 63,4 % беларусаў лічыць, што менавіта яны адказныя за свой дабрабыт і самі абавязаныя вырашаць свае праблемы. Каля 25 % апытаных упэўненыя, што за іх дабрабыт адказвае дзяржава і менавіта яна дапамагае грамадзянам.
Як адзначыла Тацьцяна Кузіна, вынікі кардынальна адрозьніваюцца ад адказаў, атрыманых у 2008 годзе, піша ej.by. Тады, наадварот, 65 % апытаных лічыла, што за іх дабрабыт адказвае дзяржава.

belsat.eu/эж