Logo Polskiego Radia
Print

Беларускія і ўкраінскія памежнікі зацьвердзілі пляны ўладкаваньня мяжы

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 02.03.2019 12:17
Кіраўнікі дэлегацый адзначылі рост эфэктыўнасьці аховы беларуска-ўкраінскай мяжы падчас сумесных памежных апэрацый, якія праводзяцца на рэгулярнай аснове.
На здымку: украінскі памежнік падчас працыНа здымку: украінскі памежнік падчас працыfoto: dpsu.gov.ua

Беларускія і ўкраінскія пагранічнікі зацьвердзілі пляны ўладкаваньня мяжы
Дакумэнты былі падпісаныя паводле вынікаў рабочай сустрэчы дэлегацый на чале з намесьнікамі галоўных памежных упаўнаважаных – першага намесьніка старшыні Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі Ігара Буткевіча і першага намесьніка старшыні Дзяржаўнай памежнай службы Ўкраіны Васіля Сервацюка.
Перамовы адбыліся 1 сакавіка ў Берасьцейскай вобласьці. Як паведамляе Дзяржаўны памежны камітэт, удзельнікі абмяняліся плянамі і пэрспэктывамі супрацоўніцтва памежных ведамстваў, абмеркавалі парадак узаемадзеяньня пры правядзеньні дэмаркацыйных работ на сумесным участку мяжы, у прыватнасьці ў раёнах зон адчужэньня Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі.
Кіраўнікі дэлегацый адзначылі рост эфэктыўнасьці аховы беларуска-ўкраінскай мяжы падчас сумесных памежных апэрацый, якія праводзяцца на рэгулярнай аснове. Вынікам рабочай сустрэчы стала падпісаньне пляна скаардынаванага інжынэрна-тэхнічнага абсталяваньня беларуска-ўкраінскай дзяржаўнай мяжы, пляна сумеснай спэцыяльнай памежнай апэрацыі «Палесьсе-2019» і дакумэнта аб парадку ўзаемадзеяньня памежных упаўнаважаных Беларусі й Украіны пры правядзеньні дэмаркацыйных работ на дзяржаўнай мяжы.
Чытай больш на: https://www.racyja.com/hramadstva/belaruskiya-i-ukrainskiya-pagranichni/


Дакумэнты былі падпісаныя паводле вынікаў рабочай сустрэчы дэлегацый на чале з намесьнікамі галоўных памежных упаўнаважаных – першага намесьніка старшыні Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі Ігара Буткевіча і першага намесьніка старшыні Дзяржаўнай памежнай службы Ўкраіны Васіля Сервацюка.

Перамовы адбыліся 1 сакавіка ў Берасьцейскай вобласьці. Як паведамляе Дзяржаўны памежны камітэт, удзельнікі абмяняліся плянамі і пэрспэктывамі супрацоўніцтва памежных ведамстваў, абмеркавалі парадак узаемадзеяньня пры правядзеньні дэмаркацыйных работ на сумесным участку мяжы, у прыватнасьці ў раёнах зон адчужэньня Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі.

Кіраўнікі дэлегацый адзначылі рост эфэктыўнасьці аховы беларуска-ўкраінскай мяжы падчас сумесных памежных апэрацый, якія праводзяцца на рэгулярнай аснове.

Вынікам рабочай сустрэчы стала падпісаньне пляна скаардынаванага інжынэрна-тэхнічнага абсталяваньня беларуска-ўкраінскай дзяржаўнай мяжы, пляна сумеснай спэцыяльнай памежнай апэрацыі «Палесьсе-2019» і дакумэнта аб парадку ўзаемадзеяньня памежных упаўнаважаных Беларусі й Украіны пры правядзеньні дэмаркацыйных работ на дзяржаўнай мяжы.

racyja.com/belapan.by/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт