Logo Polskiego Radia
Print

Нелегалы з Туніса пераблыталі францускі й беларускі Брэст

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 01.03.2019 16:08
Чыгуначны вакзал "Брэст-Цэнтральны"Чыгуначны вакзал "Брэст-Цэнтральны"https://commons.wikimedia.org/Robert Wielgórski (Barry Kent)

Нелегалы з Туніса пераблыталі францускі й беларускі Брэст
Брэсцкія памежнікі затрымалі паблізу беларуска-польскай мяжы двух нелегальных мігрантаў, паведамляе Дзяржпагранкамітэт.
Інцыдэнт адбыўся 28 лютага. Мужчыны без дакумэнтаў спрабавалі абыйсьці пункт пропуску «Варшаўскі мост». Парушальнікі прадставіліся грамадзянамі Сырыі. Іншых зьвестак яны не прадставілі, спасылаючыся на моўны бар'ер. Аднак, паводле апэратыўнай інфармацыі, замежнікі, як мяркуецца, зьяўляюцца грамадзянамі Туніса.
Пры спробе парушэньня мяжы яны плянавалі выкарыстаць геаграфічныя карты Польшчы й горада Брэста, але толькі не беларускага, а францускага.
Да высьвятленьня асобы тунісцы будуць знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрыманьня Брэсцкай памежнай групы. Праводзіцца далейшае разьбіральніцтва.

наша ніва/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт