Logo Polskiego Radia
Print

У студзені прафіцыт бюджэту Беларусі склаў 800 млн рублёў

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 01.03.2019 15:19
Расходы рэспубліканскага бюджэту склалі 1 млрд 400 млн рублёў, даходы - 2 млрд 200 млн рублёў.
screen/radyjo.net

У студзені прафіцыт рэспубліканскага бюджэту склаў 800 млн рублёў, паведамілі ў пятніцу, 1 сакавіка, у Міністэрстве фінансаў.

Паводле дадзеных Мінфіна, у студзені прафіцыт бюджэту Беларусі – перавышэньне даходаў над выдаткамі – склаў 800 млн рублёў. Расходы рэспубліканскага бюджэту склалі 1 млрд 400 млн рублёў – гэта 6,2% гадавога пляну. Даходы склаліся на ўзроўні 2 млрд 200 млн рублёў (9,2% гадавога пляну).

У міністэрстве адзначылі, што за мінулы месяц паступленьне ПДВ склала 1 млрд 700 млн рублёў (14,8% пляну), падатку на прыбытак – 18 млрд 900 млн (0,5%), даходаў ад зьнешнеэканамічнай дзейнасьці – 400 млн (8,6%), акцызаў – 2 млн рублёў (8,7%).

Што да выдаткаў, то на фінансаваньне сацыяльнай сфэры было накіравана 1 млрд 100 млн рублёў (6,6%), на агульнадзяржаўную дзейнасьць – 5 млрд (5,5%), на фінансаваньне нацыянальнай эканомікі – 4 млн рублёў (7,6% ).

тэлеграф/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт