Прамы цягнік пусьцяць зь Берасьця ў Будапэшт
PR dla Zagranicy
Eduard Zholud
28.02.2019 12:03
Мяркуецца, што ён атрымае назву «Стэфан Баторый» і будзе ўключаць некалькі бесьперасадачных вагонаў з абласнога цэнтра да Вены і Прагі.
Дызэль-цягнік сэрыі ДДБ1Беларуская Чыгунка
Прамы цягнік пусьцяць зь Берасьця ў Будапэшт
Кіраўніцтва Беларускай чыгункі правяло сустрэчу з дырэкцыяй кампаніі PKP (Польскія чыгункі). У ходзе перамоваў бакі абмеркавалі сучасны стан узаемадзеяньняў і пляны па пашырэньні супрацоўніцтва ў найбліжэйшай будучыні. Шэраг рашэньняў тычыцца пасажырскіх і грузавых перавозак.
Адной з ключавых стала дамоўленасьць бакоў з сярэдзіны сьнежня, калі будзе зацьверджаны новы графік на 2019/2020 гады, запусьціць новы цягнік Берасьце– Будапэшт.
Мяркуецца, што ён атрымае назву «Стэфан Баторый» і будзе ўключаць некалькі бесьперасадачных вагонаў з абласнога цэнтра да Вены і Прагі.
Падчас II Эўрапейскіх гульняў Варшаву і Берасьце зьвяжа дадатковы часовы цягнік. Гэтая мера дапаможа заўзятарам з Заходняй і Цэнтральнай Эўропы даехаць у Менск чыгуначным транспартам. З сярэдзіны сьнежня яго плянуюць зрабіць пастаянным ды штодзённым. Такім чынам напрыканцы года паміж Берасьцем і Варшавай прамыя цягнікі будуць курсіраваць двойчы на дзень.
Кіраўніцтва Беларускай чыгункі правяло сустрэчу з дырэкцыяй кампаніі PKP (Польскія чыгункі). У ходзе перамоваў бакі абмеркавалі сучасны стан узаемадзеяньняў і пляны па пашырэньні супрацоўніцтва ў найбліжэйшай будучыні. Шэраг рашэньняў тычыцца пасажырскіх і грузавых перавозак.
Адной з ключавых стала дамоўленасьць бакоў з сярэдзіны сьнежня, калі будзе зацьверджаны новы графік на 2019/2020 гады, запусьціць новы цягнік Берасьце– Будапэшт. Мяркуецца, што ён атрымае назву «Стэфан Баторый» і будзе ўключаць некалькі бесьперасадачных вагонаў з абласнога цэнтра да Вены і Прагі.
Падчас II Эўрапейскіх гульняў Варшаву і Берасьце зьвяжа дадатковы часовы цягнік. Гэтая мера дапаможа заўзятарам з Заходняй і Цэнтральнай Эўропы даехаць у Менск чыгуначным транспартам. З сярэдзіны сьнежня яго плянуюць зрабіць пастаянным ды штодзённым. Такім чынам напрыканцы года паміж Берасьцем і Варшавай прамыя цягнікі будуць курсіраваць двойчы на дзень.
паводле zviazda.by/эж