З «базы дармаедаў» выключылі 86 тысяч чалавек
PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak
27.02.2019 13:55
База дадзеных пра незанятых у эканоміцы актуалізуецца практычна штотыдзень.
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain
У Беларусі з «базы дармаедаў» выключылі 86 тысяч чалавек, паведамляе «Наша Ніва». Па словах намесьніка міністра працы і сацыяльнай абароны Валерыя Кавалькова, у ёй цяпер налічваецца больш за 425 тысяч чалавек.
«Людзі мяняюць свой статус: уладкоўваюцца на працу, зьяжджаюць з краіны, страчваюць працаздольнасьць ці паступаюць вучыцца, – гаварыў Кавалькоў на сумесным пасяджэньні Савета па ўзаемадзеяньні пры верхняй палаце Нацыянальнага сходу і Савета Акадэміі кіраваньня пры прэзыдэнце. – Таму база дадзеных пра незанятых у эканоміцы актуалізуецца практычна штотыдзень, каб у яе не трапілі лішнія прозьвішчы».
Наша Ніва/нг