Logo Polskiego Radia
Print

Менчук заказаў у Кітаі забароненае рэчыва. Яму пагражае 5 гадоў турмы

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 27.02.2019 12:42
У некаторых краінах, у ліку якіх Беларусь і Расея, эфэдра забароненая зусім.
www.mrt.customs.gov.by

Супрацоўнікі менскага аэрапорту выявілі ў міжнароднай паштовай пасылцы забароненае рэчыва: два пакеты травы эфэдры агульнай вагой 500 грамаў.
На 34-гадовага менчука, які замовіў рэчыва і дэкляраваў яго як гарбату, распачалі крымінальную справу паводле ч. 2 арт. 328/1 КК («незаконнае перамяшчэньне наркатычных сродкаў празь мяжу»). Яму пагражае пазбаўленьне волі на тэрмін да 5 гадоў з магчымай канфіскацыяй маёмасьці.

Беларускія экспэрты выявілі, што эфэдра – «асабліва небясьпечнае псыхатропнае рэчыва расьліннага паходжаньня, якое не выкарыстоўваецца ў мэдычных мэтах». Так прызнана ў Беларусі, але не ва ўсім сьвеце.

Эфэрда, або хвойнік, расьце шмат дзе на поўдні Эўразіі, а таксама ў абедзьвюх Амэрыках. У ЗША напой з эфэдры вядомы як «мармонская гарбата». У Кітаі эфэдру выкарыстоўваюць у традыцыйнай мэдыцыне больш як 2000 гадоў.

У некаторых краінах, у ліку якіх Беларусь і Расея, эфэдра забароненая зусім. Эфэдрын уваходзіць у беларускі сьпіс наркатычных і псыхатропных рэчываў
Ці зьбіраўся замоўнік зь Менску ўжываць гарбату як наркотык, невядома. Мяркуючы па фота, на пакетах, якія замовіў мянчук, няма відавочнага папярэджаньня пра тое што прадукт можа быць забаронены ў некаторых краінах – у такіх выпадках адказнасьць за праверку законнасьці рэчыва ляжыць на пакупніку.

Радыё Свабода/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт