Беларусь сэртыфікуе бульбу для паставак у ЭЗ
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
26.02.2019 17:11
Гэта робіцца, каб адкрыць пастаўкі беларускай бульбы на эўрапейскі рынак.
Photo: pixabay.com/CC0
Пра гэта паведаміў журналістам начальнік галоўнага ўпраўленьня зьнешнеэканамічнай дзейнасьці Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчаваньня Аляксей Багданаў перад адкрыцьцём III Міжнароднага форуму «Беларусь аграрная».
Таксама Беларусь падала заяўку па пераатэстацыі нашых зямель. Эўракамісія разглядае беларускую прапанову, заявіў экспэрт.
Экспарт бульбы ў 2018 годзе склаў 50 мільёнаў даляраў і зьнізіўся на 28%. У Менску лічаць, што гэта зьвязана з тым, што пастаўкі бульбы ішлі больш на расійскі рынак, які актыўна разьвіваецца. Вытворчасьць бульбы ў краінах ЕАЭС расьце, таму пытаньне геаграфічнай дывэрсыфікацыі экспарту будзе стаяць востра.
Неабходна адыходзіць ад залежнасьці ад аднаго рынку, пашыраць геаграфію экспартных паставак, нарошчваць якасьць вытворчасьці, укараняючы сучасныя лічбавыя тэхналёгіі«, – адзначыў чыноўнік.
III Міжнародны форум »Беларусь аграрная« праходзіць у Менску. Арганізатарам выступае часопіс »Продукт.BY« пры падтрымцы Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчаваньня Беларусі. Мэта форуму – садзейнічаць выхаду беларускага аграпрамысловага комплексу краіны на сучасны тэхналягічны ўзровень ды пошуку новых рынкаў збыту.
Паводле Белта/юл