Logo Polskiego Radia
Print

Амэрыканец хоча прабегчы праз палову Беларусі

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 26.02.2019 16:04
Маладзён выбіраецца з Менску ў Кажан-Гарадок бягом, каб пабачыць радзіму свайго дзеда.
Foto: pixabay.com/CC0

Джарэд Голдман, які вырас у амэрыканскім Сэнт-Луісе, а апошнія 18 гадоў пражываў у Бэрліне, зьбіраецца гэтым летам прыехаць у Беларусь, каб прабегчы 230 кілямэтраў зь Менску да Кажан-Гарадка ў Лунінецкім раёне. З гэтага палескага мястэчка на пачатку ХХ стагодзьдзя эміграваў у ЗША ягоны дзед Гэцке.

Усе нашчадкі Голдманаў жылі ў Сэнт-Луісе. Больш за сто гадоў ніхто зь іх ня быў у Беларусі. У Джэрада нарадзілася ідэя прабегчы празь Беларусь.

Цяпер ён распрацоўвае плян. Агулам хацеў бы прабегчы 230 кілямэтраў зь Менску да Кажан-Гарадка за два тыдні. Думае прабягаць па 25-30 кілямэтраў за дзень.

«Я хачу больш даведацца пра месца, адкуль я паходжу, – кажа Джарэд. – Таксама спадзяюся, што мне давядзецца пераадольваць пэўныя фізычныя выпрабаваньні. Так я больш даведаюся пра сябе і пра свае здольнасьці».

Паводле Радыё «Свабода»/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт