У Берасьці запусьцяць акумулятарны завод
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jury  Lichtarowicz 
                        
                        26.02.2019 11:08
                    
                                 
                
                
                    Шматлікія пратэсты жыхароў гораду не пераканалі ўлады.
                
                
                    
                        
Foto: pixabay.com/CC0
                     
                
                
                
               
                
                         Пры канцы лютага адбыўся прэс-тур па тэрыторыі акумулятарнага заводу, які пад Берасьцем будуе кампанія «АйПаўэр».
На яго запрасілі супрацоўнікаў дзяржаўных СМІ, а таксама журналістаў парталу Tut.by і агенцтва БелаПАН.
Падчас экскурсіі па амаль дабудаваным заводзе галоўны інжынэр прадпрыемства Сяргей Дубнавіцкі паведаміў, што першыя акумулятары плянуецца выпусьціць ужо ў сакавіку.
Цалкам вытворчасьць плянуюць запусьціць пасьля правядзеньня ўсіх выпрабаваньняў, паведаміла кампанія. Для запуску заводу атрыманыя ўсе дазволы. У тым ліку экалягічная экспэртыза». Напоўніцу працаваць акумулятарны завод зможа летам. Гэта значыць, на год пазьней, чым плянавалася першапачаткова.
Рашэньнем незадаволеныя жыхары разьмешчаных побач з заводам дамоў. Яны заяўляюць, што будуць працягваць супрацьстаяньне з непажаданым суседзтвам.
Паводле Радыё «Свабода»/юл