Logo Polskiego Radia
Print

Беларусь перадала УС Сэрбіі чатыры самалёты МіГ-29

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 26.02.2019 11:01
Паветраныя судны перададзены сэрбскаму боку ў рамках ваенна-тэхнічнай дапамогі.
Cамалёт МіГ-29 Cамалёт МіГ-29 Автор: Coert van Breda из нидерландский Википедия, CC BY 2.5 nl, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=3406475

Беларусь перадала УС Сэрбіі чатыры самалёты МіГ-29
Паветраныя судны перададзены сэрбскаму боку ў рамках ваенна-тэхнічнай дапамогі.
Учора ў Баранавічах адбылася ўрачыстая цырымонія перадачы Ўзброеным Сілам Сэрбіі чатырох самалётаў МіГ-29 ад Узброеных Сіл Беларусі. Паветраныя судны перададзены сэрбскаму боку ў рамках ваенна-тэхнічнай дапамогі.
„Перадаём самалёты МіГ-29 з пажаданьнем, каб яны паднімаліся ў неба толькі ў час вучэньняў і ўрачыстых мерапрыемстваў”, - сказаў начальнік галоўнага ўпраўленьня плянаваньня й каардынацыі тэхнічнага забесьпячэньня - першы намесьнік начальніка ўзбраеньня УС Беларусі Андрэй Федзін.
Міністар абароны Сэрбіі Аляксандр Вулін падкрэсьліў, што ваенна-тэхнічная дапамога беларускага боку мае для балканскай краіны вялікае значэньне.
„Паміж нашымі краінамі ёсьць шэраг ваенна-эканамічных праектаў. Мы зацікаўлены ў пэўных тэхналёгіях, якімі валодае Беларусь, але й нам ёсьць што прапанаваць - прадукцыю сэрбскай абароннай прамысловасьці. Нашы арміі праводзяць сумесныя навучальныя мерапрыемствы. У бягучым годзе мы прымаем беларуска-сэрбска-расейскія вучэньні „Славянскае братэрства”, - дадаў кіраўнік абароннага ведамства Сэрбіі.
Спэцыялісты ААТ „558 Авіяцыйны рамонтны завод” па запыце УС Сэрбіі правядуць рамонт і дапрацоўкі перададзеных самалётаў. Як мяркуецца, на выкананьне заказу спатрэбіцца ад году да паўтара гадоў, у залежнасьці ад таго, які аб'ём мадэрнізацыі будзе вызначаны ў тэхнічным заданьні.
У асноўным будуць мадэрнізаваны навігацыйная сыстэма, магчыма - сыстэмы ўзбраеньня, радыёэлектроннай абароны самалёта.
belta.by/аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт