Logo Polskiego Radia
Print

Euronews прадставіў іміджавае відэа пра Беларусь (ВІДЭА)

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 25.02.2019 15:55
«Ролік арыентаваны на маладзёжную аўдыторыю, акцэнт у ім зроблены на месцы, якія будуць да густу, у першую чаргу, маладым людзям».

Euronews прадставіў іміджавае відэа пра Беларусь
Тэлеканал Euronews у рамках супрацоўніцтва з Дырэкцыяй II Эўрапейскіх гульняў 2019 года прапанаваў іміджавае відэа пра Менск і Беларусь для ратацыі ў сваёй эфірнай сетцы, паведамілі ў прэс-службе дырэкцыі, паведамляе «Інтэрфакс».
Ролік распавядае пра горад і яго навакольлі, аб характэрных месцах, якія могуць наведаць госьці нашай сталіцы.
«Ролік арыентаваны на маладзёжную аўдыторыю, акцэнт у ім зроблены на месцы, якія будуць да густу, у першую чаргу, маладым людзям. Канцэпцыя відэа была распрацавана сумеснымі намаганьнямі тэлеканала Euronews, крэатыўным агенцтвам Contended (Лондан), а таксама Дырэкцыяй», – распавялі ў прэс-службе.
Фонд «Дырэкцыя II Эўрапейскіх гульняў 2019 года» і тэлеканал «Эўраньюс» раней заключылі дагавор аб інфармацыйным супрацоўніцтве, у рамках якога тэлеканал разьмесьціць у эфіры відэаролікі, прысьвечаныя Беларусі і, у прыватнасьці, II Эўрапейскім гульням 2019 года.
«Эўраньюс» – эўрапейскі штодзённы кругласутачны інфармацыйны тэлеканал, якая вядзе вяшчаньне на 12 мовах у больш чым 160 краінах сьвету. Агульная аўдыторыя канала складае больш за 430 мільёнаў чалавек.

Тэлеканал Euronews у рамках супрацоўніцтва з Дырэкцыяй II Эўрапейскіх гульняў 2019 года прапанаваў іміджавае відэа пра Менск і Беларусь для ратацыі ў сваёй эфірнай сетцы, паведамілі ў прэс-службе дырэкцыі.

Ролік распавядае пра горад і яго навакольлі, аб характэрных месцах, якія могуць наведаць госьці нашай сталіцы.

«Ролік арыентаваны на маладзёжную аўдыторыю, акцэнт у ім зроблены на месцы, якія будуць да густу, у першую чаргу, маладым людзям. Канцэпцыя відэа была распрацавана сумеснымі намаганьнямі тэлеканала Euronews, крэатыўным агенцтвам Contended (Лондан), а таксама Дырэкцыяй», – распавялі ў прэс-службе.

Фонд «Дырэкцыя II Эўрапейскіх гульняў 2019 года» і тэлеканал «Эўраньюс» раней заключылі дагавор аб інфармацыйным супрацоўніцтве, у рамках якога тэлеканал разьмесьціць у эфіры відэаролікі, прысьвечаныя Беларусі і, у прыватнасьці, II Эўрапейскім гульням 2019 года.

«Эўраньюс» – эўрапейскі штодзённы кругласутачны інфармацыйны тэлеканал, які вядзе вяшчаньне на 12 мовах у больш чым 160 краінах сьвету. Агульная аўдыторыя канала складае больш за 430 мільёнаў чалавек.

zviazda.by/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт