Logo Polskiego Radia
Print

Амністыя пройдзе ў Беларусі

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 25.02.2019 15:19
Апошнім разам амністыю праводзілі ў Беларусі ў 2015 годзе ў сувязі з 70-й гадавінай перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.
www.pixabay.com/CC0

Амністыя пройдзе ў Беларусі
Аляксандр Лукашэнка 25 лютага на сустрэчы са старшынём Вярхоўнага суда Валянцінам Сукалам даручыў распрацаваць законапраект аб амністыі ў сувязі з 75-годдзем вызваленьня Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Кіраўнік Беларусі прапанаваў абмеркаваць праблемы, якія, магчыма, існуюць у працы судовай галіны ўлады, паведамляе ягоная прэс-служба. Паводле слоў Лукашэнкі, падрабязна гэтая тэма будзе абмяркоўвацца падчас адкрыцьця новага будынка Вярхоўнага суда ў красавіку.
Апошнім разам амністыю праводзілі ў Беларусі ў 2015 годзе ў сувязі з 70-й гадавінай перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. З 1991 года гэта была 14-я амністыя, якая закранула прыблізна 9 тыс. асуджаных.

паводле belapan.by/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт