ЭЗ працягнуў эмбарга на пастаўкі зброі ў Беларусь і санкцыі на чатырох чалавек
PR dla Zagranicy
Eduard Zholud
25.02.2019 15:05
Іх падазраюць у датычнасьці да зьнікненьня апазыцыянэраў Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага і журналіста Дзьмітрыя Завадзкага ў 1999-2000 гадах.
Комплекс будынкаў Эўрапейскага парлямэнту ў горадзе Страсбург (Францыя) pixabay.com/Public Domain CC0
ЭЗ працягнуў эмбарга на пастаўкі зброі ў Беларусь і санкцыі на чатырох чалавек
Рада Эўрасаюза пастанавіў працягнуць на год санкцыі супраць чатырох грамадзян Беларусі – да 28 лютага 2020-га. Пра гэта гаворыцца ў паведамленьні прэс-службы Рады Эўрапейскі Зьвяз. Гэта – былыя міністры ўнутраных спраў Юрый Сівакоў і Уладзімер Навумаў, экс-камандзір брыгады спэцназу ўнутраных войскаў МУС Дзьмітрый Паўлічэнка і блізкі паплечнік кіраўніка дзяржавы Віктар Шэйман (былы кіраўнік Адміністрацыі прэзыдэнта). Іх падазраюць у датычнасьці да зьнікненьня апазыцыянэраў Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага і журналіста Дзьмітрыя Завадзкага ў 1999-2000 гадах. Сівакоў, Навумаў, Паўлічэнка і Шэйман па-ранейшаму застаюцца ў чорным сьпісе неўязных у краіны ЭС, іх актывы мусяць быць замарожаныя.
Пад забаронай застаюцца пастаўкі ў Беларусь зброі, якую можна выкарыстаць для рэпрэсій унутры краіны. У 2017 годзе Рада Эўрапейскага Зьвязу зьняў забарону на пастаўкі біятлённага абсталяваньня.
Рада Эўрасаюза пастанавіла працягнуць на год санкцыі супраць чатырох грамадзян Беларусі – да 28 лютага 2020-га. Пра гэта гаворыцца ў паведамленьні прэс-службы Рады Эўрапейскага Зьвязу. Гэта – былыя міністры ўнутраных спраў Юрый Сівакоў і Уладзімер Навумаў, экс-камандзір брыгады спэцназу ўнутраных войскаў МУС Дзьмітрый Паўлічэнка і блізкі паплечнік кіраўніка дзяржавы Віктар Шэйман (былы кіраўнік Адміністрацыі прэзыдэнта).
Іх падазраюць у датычнасьці да зьнікненьня апазыцыянэраў Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага і журналіста Дзьмітрыя Завадзкага ў 1999-2000 гадах. Сівакоў, Навумаў, Паўлічэнка і Шэйман па-ранейшаму застаюцца ў чорным сьпісе неўязных у краіны ЭЗ, іх актывы мусяць быць замарожаныя.
Пад забаронай застаюцца пастаўкі ў Беларусь зброі, якую можна выкарыстаць для рэпрэсій унутры краіны. У 2017 годзе Рада Эўрапейскага Зьвязу зьняў забарону на пастаўкі біятлённага абсталяваньня.
euroradio.fm/эж